Навіны Навіны Беларусі

Статут ВКЛ вярнуўся ў Беларусь

Статут ВКЛ вярнуўся ў Беларусь

2382 праглядаў Мінск Магілёў
У будынку Нацыянальнага гістарычнага музея ў Мінску адбылася цырымонія ўрачыстай перадачы арыгінальнага выдання Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года на старабеларускай мове музею гісторыі Магілёва.

Як паведамляе telegraf.by, у мерапрыемстве 7 чэрвеня прынялі ўдзел Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка, старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Расіі" Валерый Казакоў, дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў, намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Ніна Калымага, а таксама прадстаўнікі вядучых беларускіх СМІ.

На цырымоніі выступіў дырэктар па карпаратыўных камунікацыях Альпари Валерый Тарасаў. "Для Альпары вялікі гонар аказаць дапамогу ў вяртанні значнай культурнай каштоўнасці ў Беларусь. Сёння мы з радасцю і гонарам перадаем гэты знак і найважнейшы культурны помнік музею гісторыі Магілёва", – падкрэсліў Валерый Тарасаў.

Нагадаем, што Альпары адгукнулася на просьбу Нацыянальнага банка Беларусі аб аказанні дапамогі ў набыцці арыгінальнага Статута. Жыхары Беларусі таксама прынялі пасільны ўдзел у вяртанні рэліквіі, сабраўшы частку сродкаў за кошт ахвяраванняў.

Арыгінальны Статут уяўляе сабой вышэйшае дасягненне старабеларускай прававой думкі, якое аказала ўплыў на культурна-гістарычную і юрыдычную традыцыі краін Еўропы. Статут з'яўляецца не проста дакументам, а сімвалам і помнікам, які мае вялікае культурнае значэнне. Да сённяшняга дня захаваліся некалькі дзясяткаў асобнікаў Статута, аднак у Беларусі да апошняга часу не было ні аднаго з іх.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны