Навіны Навіны Руху

Ці ўлада дзейная?

Ці ўлада дзейная?

2254 праглядаў Навагрудак
«Не плануецца» — такім быў адказ уладаў Навагрудку на зварот жыхароў вуліцы Ламаносава элементарна добраўпарадкаваць іх раён.

У красавіку-траўні супольнасць дэмакратычных актывістаў Навагрудку, якая ўваходзіць у Асамблею недзяржаўных арганізацый, правяла кампанію "Добраўпарадкаваны раён". Мэтамі былі кансалідацыя жыхароў горада вакол агульных праблем і спроба прымусіць уладу выконваць свае функцыі.

Жыхары вуліцы Ламаносава ўжо даўно вядуць барацьбу за добраўпарадкаванне свайго двара, таму што на ёй знаходзяцца магазін, аптэка, паштовае аддзяленне сувязі, офісныя памяшканні, пад'езд да якіх праходзіць праз дваровую тэрыторыю. І ў выніку аўтамабілі, якія накіроўваюцца да гэтых аб'ектах, праязджаюць праз двары і займаюць месцы, якія прызначаны для жыхароў дамоў гэтай вуліцы.

Каля вуліцы Ламаносава знаходзіцца высакавольтная лінія электраперадач, праз гэтую тэрыторыю праходзіць мноства людзей па сцежцы, па якой у дажджлівае надвор'е, асабліва вясной і ўвосень, немагчыма хадзіць. Іншага праходу па гэтай тэрыторыі няма. А за ёй знаходзіцца самы вялікі гандлёвы цэнтр ("Поні") у горадзе.

У рамках кампаніі была праведзена акцыя "ад дзвярэй да дзвярэй", падчас якой высветлілася, што жыхары раёна гатовыя разам актывізавацца для вырашэння наяўных праблем.

З 1 па 4 траўня быў арганізаваны збор подпісаў са зваротам у мясцовыя органы ўлады для добраўпарадкавання дваровай тэрыторыі па вуліцы Ламаносава, будаўніцтва стаянкі і ўладкавання пешаходнай дарожкі пад ЛЭП на шляху да гандлёвага цэнтру.

"Больш за 300 жыхароў гэтага раёна падтрымалі нашу ініцыятыву, подпісы былі пададзеныя ў Навагрудскі райвыканкам для разгляду. Пры канцы траўня быў дадзены адказ, у якім ўлада відавочна праігнаравала меркаванне больш за 300 грамадзян горада. Ігнараванне уладай людзей стала звычайнай з'явай у нашай краіне", - кажа актывіст Руху "За Свабоду" з Навагрудку Ўладзімір Качагур.

У Навагрудскім райвыканкаме адказалі, што рабіць тое, што просяць людзі, у 2012 годзе "не плануецца". Ніякіх абяцанняў на 2013 год дадзена не было. Затое можна скардзіцца ў Гродзенскі аблвыканкам...

Уся інфармацыя па выніках кампаніі "Добраўпарадкаваны раён" была запісаная на дыскі і распаўсюджана сярод мясцовых жыхароў для таго, каб яны самі зрабілі выснову, што дзейная ці бяздзейная ўлада.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны