Навіны Навіны Руху

Пётр Кузняцоў: Амаль усім усё роўна

Пётр Кузняцоў: Амаль усім усё роўна

2237 Праглядаў
«Галоўная праблема Беларусі сёння ў тым, што амаль усім амаль усе роўна. Гэта нават не цяжкая спадчына камунізму. Гэта нешта горшае. За камуністамі грамадства было адмабілізаванае. Хай не заўсёды туды, куды трэба яно было адмабілізаваць. Але было менш абыякавасці, менш нейкай наканаванай староннасці, якая так распаўсюджана цяпер», — разважае кіраўнік гомельскага рэгіянальнага аддзялення Руху «За Свабоду» Пётр Кузняцоў.

«Калі прыняць за аксіёму тое, што наша краіна - наш дом, то і любую праблему ў нашым доме мы можам вырашыць самі, сваімі рукамі. Ды што там - можам?! Павінны! Бо мы тут гаспадары, мы не дзеці, за якімі патрэбны нагляд і догляд. І вось такіх вось пачуцяўі адказнасці і актыўнасці сёння беларусам вельмі не хапае. Улада называе гэта «талерантнасцю», але гэта не талерантнасць, гэта - абыякавасць», - кажа Кузняцоў у інтэрв'ю «Моцным навінам».

«Грамадскія арганізацыі - гэта групы грамадзян, якім «не ўсё роўна». Камусьці не ўсё роўна, што з катамі дрэнна абыходзяцца: яны збіраюцца разам і імкнуцца вырашыць гэтую праблему: для катоў, для сябе, для сваіх дзяцей, якія каткоў шкадуюць. Хтосьці лічыць, што ў краіне правы чалавека парушаюцца, і гэта - больш галоўнае, чым каты. Яны збіраюцца і спрабуюць вырашыць гэтую праблему. Грамадскія арганізацыі і ініцыятывыты - гэта групы грамадзян, якім не ўсё роўна, а толькі такія грамадзяне і могуць вырашаць свае і чужыя цяжкасці.

Калі НДА будуць развівацца, аб іх стане вядома большай колькасці грамадзян, а добры прыклад - заразлівы. І тады мы хутка ўбачым, як, у выніку нашых жа дзеянняў, змяняецца наша жыццё. Калі адчуем сябе грамадзянамі, якія чагосьці хочуць і штосьці могуць», - прагназуе гомельскі лідар Руху «За Свабоду».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны