Навіны Навіны Беларусі

Мікалай Аўтуховіч чакае спаткання з маці

Мікалай Аўтуховіч чакае спаткання з маці

3218 Праглядаў Гродна
Леанід Гаравы, актывіст Руху «За Свабоду!», атрымаў ліст з гарадзенскай турмы ад палітычнага вязня — Мікалая Аўтуховіча.

На пачатку дасланага ліста Мікалай Аўтуховіч паведамляе аб тым, што хутка павінен мець кароткае спатканне з матуляй. Палітычны вязень піша: «Мы не бачыліся ўжо больш за сорак месяцаў. Таму цяпер жыву толькі спатканнем. Астатняе ўсё дробязі».

У лісце Аўтуховіч абгрунтоўвае сваё меркаванне наконт гульні з магчымай амністыяй для палітвязняў, піша haradok.info. Па-першае, гэта не магчыма, бо ўсім палітвязням «зроблены» парушэнні і яны не могуць трапіць пад амністыю. Па-другое, гаворка пра амністыю з’яўляецца лухтой і прыдуманай гульнёй для еўрапейцаў. «Нельга верыць чалавеку, які ужо сто разоў падманываў, які не адказвае за свае словы.» Па-трэцяе, еўрапейцы павінны гэта разумець і не наступаць у чарговы раз на тыя самыя граблі.

Мікалай Аўтуховіч адзначае, што высновы з існуючай сітуацыі павінен рабіць кожны, хто імкнецца ажыццявіць свае мары. Асабіста ён гэта зразумеў яшчэ у 2004 годзе і таму не выходзіць зараз на свабоду. Палітвязень адзначае, што напрыканцы траўня ён ужо 125 дзён знаходзіцца ў гарадзенскай турме. Аўтуховіч з аптымізм дадае: «Час ляціць. Усё бліжэй і бліжэй свабода і для мяне і для ўсіх. Усё калісьці сканчаецца! Дыктатары таксама не вечныя!.. Жыве Беларусь!»

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны