Навіны Навіны Руху

Да беларускіх вытокаў еўрапейскасці

Да беларускіх вытокаў еўрапейскасці

3153 праглядаў Мінск Слонім Альберцін Альба Ружаны Косава
Мінскі Еўрапейскі клуб рэалізуе праект «Падарожжы ў Еўропу», які ўяўляе сабой шэраг цудоўных вандровак па гістарычных мясцінах Беларусі. Першая паездка прайшла 2 чэрвеня. Пра гэта піша euroclub.pyx.by.

Беларусь — гэта краіна, дзе стваралася еўрапейская гісторыя. Мы звязаны з Еўропай не толькі геаграфічна або эканамічна, але і гістарычна. Таму галоўнай мэтай гэтага праекту з’яўляецца распавесці пра еўрапейскае мінулае Беларусі, якое мае таксама і архітэктурнае ўвасабленне.

Мінскі Еўрапейскі клуб пры падтрымцы Руху «За Свабоду», Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі!» распачаў 2 чэрвеня гэты цікавы праект. Першая вандроўка ўключала ў сябе наведванне такіх жывапісных мясцін, як Слонім, Альберцін, Альба, Ружаны і Косава. Усе гэтыя месцы маюсь неверагодную гісторыю і заслугоўваюць асаблівай увагі, і з дапамогай цікавых лекцый Антона Астаповіча, старшыні Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, удзельнікі вандроўкі набылі новыя веды адносна еўрапейскай гісторыі беларускіх архітэктурных помнікаў і мясцін.

«Першая вандроўка праекту вельмі ўдала спалучыла ў сябе культурныя, эканамічныя і палітычныя аспекты беларускай гісторыі, — разважае куратар праекта Юрась Меляшкевіч. — Мы пабачылі, як дзякуючы эканамічным сувязям з Заходняй Еўропай, развівалася і багацела мястэчка Альберцін. Даведаліся пра агульную хрысціянскую прастору, якая мае цалкам еўрапейскую традыцыю архітэктурнай пабудовы, а таксама даведаліся пра палітычныя акалічнасці збліжэння Беларусі і еўрапейскіх краінаў».

Першае падарожжа ў «беларускую Еўропу» падаравала удзельнікам, якіх налічвалася больш за сорак чалавек, не толькі шмат ведаў адносна гісторыі роднаго краю, але і неверагодна добры настрой, цёплую, амаль сямейную, атмасферу. Падчас вандрoўкі спяваў бард Зміцер Бартосік, выступ якога ладзіўся ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!». Сярод удзельнікаў падарожжа былі таксама амбасадар Эстоніі Яаак Лейсмент, журналістка польскай інфармацыйнай агенцыі PAP Малгожата Выжыкоўска, а таксама журналістка партала TUT.BY Наталля Беніцэвіч і незалежны журналіст Алесь Тамковіч.

Праект «Падарожжы ў Еўропу» толькі распачаўся, і наступныя вандроўкі рыхтуюць для сваіх удзельніках шмат цікавага і карыснага. Мінскі Еўрапескі клуб запрашае ўсіх жадаючых разам адправіцца ў падарожжа па еўрапейскай Беларусі!



Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны