Навіны Аналітыка

«Парламенцкая кампанія павінна быць этапам у падрыхтоўцы да прэзідэнцкай»

«Парламенцкая кампанія павінна быць этапам у падрыхтоўцы да прэзідэнцкай»

2206 Праглядаў Гомель
Каардынатар Руху «За Свабоду» па Гомельшчыне Пётр Кузняцоў мяркуе, што легітымнасьць рэжыму не залежыць ад фармату ўдзелу апазыцыі ў выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў.

Як піша Пётр Кузняцоў у сваім блогу на belaruspartisan.org, пасля бурнага абмеркавання ініцыятыў палкоўніка Барадача беларускі дэмакратычны сектар пачаў патроху прыходзіць у сябе і вяртацца да спраў надзённых. Гэта значыць, зноў абмяркоўваць ці трэба прымаць удзел у парламенцкіх выбарах, або іх трэба было б, усё ж, байкатаваць:

Між тым, калі ўдумацца ў сутнасць пытання, то міжволі ўспамінаецца непрыстойная прымаўка: «Не тую краіну назвалі Гандурасам». Успамінаецца з жаданнем перафразаваць, прыкладна так: «Не туды слова „байкот“ прыкладваецца».

Якія аргументы прыводзяцца на карысць байкатавання парламенцкай кампаніі?

Маўляў, надакучыла быць «хлопчыкамі для біцця», усё роўна вынікі загадзя вядомыя, таму і няма чаго гуляць па правілах дыктатара;

Маўляў, удзел апазіцыі ў «выбарах» дадасць рэжыму легітымнасці або наогул — легітымізуе парламент;

Маўляў, удзел апазіцыі ў «выбарах» дазволіць дыктатуры адлюстраваць наяўнасць дэмакратыі ў краіне і пад гэтую дудку зноў правесці недалёкіх «заходнікаў» і выцягнуць у іх крэдыты.

Ну, напэўна, ёсць аргументы і драбнейшыя, але ўсё не запомніш.

Хоць, з пункту гледжання здаровага сэнсу, уся гэтая аргументацыя якраз менавіта здаровага сэнсу і пазбаўленая.

Першае і галоўнае: усе гэтыя размовы пра «хлопчыкаў для біцця» нешта значылі б, калі б парламенцкая кампанія мела б хоць бы нейкае рэальнае палітычнае значэнне. На справе ж выбаршчык забывае пра яе адразу пасля таго, як паставіў галачку ў бюлетэні для галасавання на ўчастку, куды яго загналі сілай. Ужо праз пяць хвілін ён не памятае, за каго галасаваў, праз 2 хвіліны ён не памятае, з каго выбіраў, а на заўтра ён не ведае, хто на акрузе перамог. З пункту гледжання іміджу і палітычнай вагі ў грамадстве кампанія парламенцкіх «выбараў» не мае роўным чынам ніякага сэнсу.

І — далей: удзел, як і няўдзел апазіцыі ў «выбарах», ніякім чынам не паўплывае на легітымізацыю парламента. У папярэдніх кампаніях 2004 і 2008 гадоў апазіцыя ўдзельнічала, і ўдзельнічала даволі актыўна, але парламент ніхто не прызнаў. «Андроідам» вельмі празрыста паказалі на іх месца, калі не ўзялі без дэмакратаў у «Еўранэст». Нічога не зменіцца і гэтым разам. Пытанне легітымнасці ці нелегітымнасьці такога, не пабаюся гэтага слова, органа, як «палатка», гэта нават не прадмет гандлю для сур’ёзных людзей. З той простай прычыны, што орган гэты ў нас нічога роўным чынам не вырашае. Таму сур’ёзным людзям у такіх непрынцыповых пытаннях прасцей і карысней за ўсё паступаць па правілах. А правілы ў дадзеным выпадку прапісаны ў стандартах па правядзенні выбараў АБСЕ, у якія беларускай сістэме, на чале з Ярмошынай, упісацца, мабыць, цяжэй, чым багатаму трапіць у панства нябёснае.

Адпаведна, з улікам усяго вышэй сказанага, атрымліваецца, што фармат удзелу апазіцыі ў кампаніі парламенцкіх «выбараў» цалкам няважны. Цалкам, значыць, — абсалютна. Ні грамадскай легітымнасці, ні знешняй легітымнасці ў рэжыма ад гэтага ні ўбавіцца, ні дадасца.

Я магу, вядома, сказаць, што парламенцкую кампанію можна выкарыстоўваць для інфармацыйнай працы і т. д. Але, калі шчыра, не хачу правакаваць троляў. Ды і, нарэшце, тэзіс пра тое, што займацца інфармаваннем і без «выбараў», таксама яшчэ ніхто не абверг.

А зараз — самае цікавае. І важнае, мабыць.

Справа ў тым, што ўсе тыя фактары, якія цалкам не граюць ніякай ролі на «выбарах» парламенцкіх, глядзяцца зусім па-іншаму, калі спраецыяваць сітуацыю на выбары прэзідэнцкія.

На прэзідэнцкіх народ галасуе цалкам свядома. Людзі там выбіраюць кандыдатаў, слухаюць выступы... Ходзяць нават, часцей за ўсё, самі. Кандыдатаў потым памятаюць. Гэта што тычыцца грамадскай легітымнасці і «хлопчыкаў для біцця». І, калі Ярмошына агучвае нарыхтаваныя загадзя ашаламляльныя лічбы, гэта і ёсць якраз тое самае «біццё», калі прыдуманае ў адміністрацыі і агучанае ёю мае значэнне. Бо якраз у гэтым выпадку апазіцыя рэальна губляе ў іміджы. Большасць бо разважае як? «Ну, можна падтасаваныя на 10%, але не на 70% ж». Большасць жа не ведае яшчэ, што ў Беларусі ніхто нічога не падтасоўвае, таму што ніхто нічога не лічыць...

Так, з кампаніі ў кампанію, фармуецца той самы імідж няўдачнікаў, які ўжо зараз моцна перашкаджае дэмакратычнай апазіцыі, а ў будучыні наогул можа стаць фатальным. Па меншай меры, для палітычных сілаў цяперашняй фармацыі.

Што тычыцца легітымнасці знешняй, то яе, вядома, у ТНП не больш, чым у яго «палаткі», толькі тое ўсё ў тэорыі. А на практыцы з ім усё ж усе маюць справу: падпісваюць дамоўленасці, уручаюць даверчыя граматы... Так адбываецца таму, што знешнія партнёры ўпэўнены, што Лукашэнка — сапраўды абраны большасцю, хоць і з парушэннямі, вядома. Але вось Пуцін таксама абраны з парушэннямі, але — таксама большасцю. Яго прызнаюць... без гучных нараканняў. Лукашэнка — прэзідэнт не Расіі. Таму з ім можна публічна і пасварыцца, можна неўязным зрабіць, але дэ-факта ўсё роўна даводзіцца прызнаваць.

Я не кажу, што адна кампанія можа гэта становішча спраў парушыць. Але гэта якраз той самы выпадак, калі з іскры пачынаецца полымя. І першы сігнал аб тым, што ён абвясціў сябе пераможцам сам, без канкурэнтаў, можа быць сігналам і для Захаду, і для беларускага народа. Сігналам, з якога могуць пачацца рэальныя працэсы.

Што мы маем?

Мы бачым, што парламенцкая «кампанія» не адыгрывае ніякай ролі, але — працягваем ламаць аб яе дзіды.

А яшчэ мы маем тое, што ўсе мы ўжо ведаем, чым звычайна заканчваюцца прэзідэнцкія выбары (пасадкамі ў турму), выбары, якія маюць значэнне. Маем горкі вопыт паходу на гэтую кампанію зусім без падрыхтоўкі і без адзінага намёку на агульнасць дзеянняў.

Між тым, мы працягваем сварыцца з-за байкоту або небойкоту парламенцкіх «выбараў», хоць гэта не мае ніякага значэння.

І, як звычайна, адкладаем на апошні дзень сапраўды лёсавызначальныя пытанні.

Усё наадварот.

***

P.S. Каб мяне не абвінавацілі розныя неразумныя людзі ў тым, што я спрабую забалбатаць сапраўды важны на сёння пытанне парламенцкай кампаніі і перанесці ўвагу грамадскасці на справы далёкай будучыні, скажу наступнае.

Я асабіста, у святле усяго сказанага вышэй, лічу, што парламенцкая кампанія павінна быць этапам у падрыхтоўцы да прэзідэнцкай кампаніі. Гэта значыць, што я падтрымліваю тых, хто будзе ў ёй удзельнічаць, і ўдзельнічаць да канца. Таму што на прэзідэнцкай кампаніі патрэбныя будуць людзі — «ногі», інфармацыйныя рэсурсы, нейкая вядомасць на месцах, падрыхтаваныя назіральнікі і т. д. У форме «байкоту», хай нават — «актыўнага» (нічога дурнейшага гэтай прыстаўкі ўявіць сабе не магу, бо байкот ён апрыёры, калі байкот — то актыўны), нічога гэтага не падрыхтаваць. У лепшым выпадку — раскідаюць улёткі і расклеюць налепкі.

Сур’ёзных лакальных структур праз такую «працу» не створыш. Але і прэзідэнцкую кампанію без такіх структур — не правядзеш... Таму прыхільнікам байкоту трэба было б, лічу, успомніць, што ў шахматах гамбіт — гэта калі ахвяруецца пешка дзеля больш выйгрышнай для нападу пазіцыі. Ахвяра байкотам на парламенцкіх дзеля моцнай прэзідэнцкай — было б добрым ходам.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны