Навіны Навіны Руху

У Віцебску прэзентавалі кнігу Ўладзімера Арлова «Пакуль ляціць страла»

У Віцебску прэзентавалі кнігу Ўладзімера Арлова «Пакуль ляціць страла»

2759 Праглядаў Віцебск
Разам са спадаром Арловым у віцебскім Еўрапейскім клубе выступіў паэт, старшыня ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч.

Як паведамляе Радыё Свабода кніга Ўладзімера Арлова, якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды», — гэта сто адказаў пісьменьніка на пытаньні чытачоў падчас сустрэч у бібліятэках і ля вогнішчаў, выступаў на кватэрах і ва ўнівэрсытэтах. У тым ліку ў кнігу ўвайшлі і адказы на пытаньні жыхароў Віцебску, якія гучалі падчас ранейшых творчых сустрэчаў.

Кнігу «Пакуль ляціць страла» Ўладзімер Арлоў падарыў сям’і вязьня Сяргея Каваленкі — падпісаў яе Сяргею і яго жонцы Алене, якая прыйшла на сустрэчу. Атрымаць аўтографы літаратараў маглі і ўсе ахвотныя.

Празаічныя аповеды Ўладзімера Арлова чаргаваліся зь вершамі і перакладамі Андрэя Хадановіча, і віцебскія аматары беларускага літаратурнага слова прымалі абодвух вельмі цёпла. Многія слухалі выступоўцаў стоячы — у «Эўрапейскім клюбе» проста не хапіла крэслаў для ўсіх.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны