Навіны Навіны Беларусі

Беларускі рубель працягвае абвальвацца

Беларускі рубель працягвае абвальвацца

2187 Праглядаў
Беларускі рубель працягвае здаваць пазыцыі адносна асноўных валют, адкаціўшыся да паказьнікаў канца 2011 году.

Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы рубель патаньнеў яшчэ на 60 пунктаў у параўнаньні з учорашнім днём, зафіксаваўшыся на адзнацы 8410 рублёў за даляр. Такім чынам, цяпер даляр каштуе столькі ж, колькі ў сьнежні мінулага году.

Доктар эканамічных навук Уладзімер Кулажанка ў інтэрвью радыё «Свабода» кажа, што такі адкат нацыянальнай валюты цалкам прагназаваны. Паколькі беларускі рубель фактычна прывязаны па ўсіх парамэтрах да рубля расейскага, любыя ваганьні ў суседзяў наўпрост адбіваюцца на фінансавым рынку Беларусі:

«Трэба сказаць, што праблема гэтая вельмі складаная. Найперш у тым сэнсе, што, як выявілася, наш рубель зьмяняе свой курс у залежнасьці ад таго, як пачувае сябе рубель расейскі. Вось у чым прычына ўсіх апошніх ваганьняў. І калі расейцы ўправяцца зь цяперашняй праблемай, то пэўны аптымізм могуць захоўваць і нашы фінансавыя ўлады. Паглядзіце: у іх курс ужо больш як 33 рублі за даляр. І гэта вельмі значная лічба, калі ўлічыць, што не адзін месяц гэты паказьнік круціўся ў межах нават меней за 30 рублёў — 28-29 рублёў, ня болей. А тут раптам такі ўсплёск. Таму для Беларусі надзвычай важна тое, як справіцца з гэтымі цяжкасьцямі Расея».

Меней чым за тыдзень расейскі рубель абясцэніўся ажно на два пункты — ад 31 рубля за даляр да 33-х, упершыню так істотна аслабеўшы ад ліпеня 2009 году.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны