Навіны Навіны Беларусі

У Глыбокім замест Леніна з'явіцца бюст кіраўніка ўрада БНР

У Глыбокім замест Леніна з'явіцца бюст кіраўніка ўрада БНР

2532 праглядаў Глыбокае Горкі
Небывалая справа: аксіёма пра тое, што ў цэнтры кожнага беларускага горада павінен стаяць Ленін, нарэшце падпала пад сумневы! Спачатку помнік Уладзіміру Іллічу прыбралі з цэнтра Горак, а вось цяпер ён знік і з Глыбокага.

Як паведаміў сёння сайт Westki.info, манумент вывезлі ў невядомым кірунку. У якасці прычыны дэмантажу называюць... крывыя ногі статуі, з-за якіх экскурсаводы называлі яго самым недарэчным Леніным ў Беларусі. У Глыбоцкім райвыканкаме, зрэшты, агучылі іншую версію.

- Помнік адправілі на рэстаўрацыю. Будуць зачышчаць, пакрываць матэрыяламі, - распавялі спецыялісты. - Паліто ў яго было аблезлае. Кавалкі цэменту адвальваліся і ўсё астатняе. Крывыя ногі? Характарыстыку даваць не будзем.

Па словах чыноўнікаў, рэканструкцыя плошчы прымеркавана да Дня пісьменства, які пройдзе ў горадзе гэтай восенню. Па рашэнні выканкама, замест помніка Ўладзіміру Леніну узведзены бюсты знакамітым землякам. Сярод іх Ігнат Буйніцкі (заснавальнік беларускага нацыянальнага тэатра), Язэп Драздовіч (мастак, археолаг, паэт), Вацлаў Ластоўскі (пісьменнік, акадэмік, кіраўнік кабінета міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі), Павел Сухі (авіяканструктар, стваральнік плеяды знакамітых самалётаў «Су») і іншыя, піша Onliner.

Куды перанясуць Леніна, у выканкаме пакуль не кажуць.

- Грамадскасць павінна паставіцца да такога рашэння з разуменнем. З камуністамі ўжо праведзена сход. Той выгляд, які быў у помніка, толькі апаганьваў гонар правадыра рэвалюцыі.

Так помнік выглядаў у 2012 годзе:

А так у 2007-м:

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны