Навіны Беларусь і Свет

Інтэграцыя па-еўрапейску: Калі? Як? Навошта?

Інтэграцыя па-еўрапейску: Калі? Як? Навошта?

3029 Праглядаў Мінск
Памочнік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец у супрацоўніцтве з Беларускім Калегіумам і Таварыствам Беларускае мовы абвяшчае набор слухачоў на курс «Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Еўрапейскага зьвязу».

Мэта курсу — прадставіць дэталёвую карціну палітычных працэсаў і асноўных палітыкаў Еўразвязу, паказаць асноўныя мадэлі і этапы эвалюцыі ЕЗ, развіць у слухачоў навыкі аналізу еўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў.

У рамках курсу адбываюцца дэбаты і абмеркаванні актуальных пытанняў еўраінтэграцыі з запрашэннем беларускіх і замежных экспертаў, а таксама еўрапейскіх дыпламатаў.

Курс прызначаны для студэнтаў (палітолагаў, праўнікаў, журналістаў) менскіх ВНУ, маладых спецыялістаў і ўсіх зацікаўленых паглыбленым вывучэннем еўрапейскай інтэграцыі. Існуе таксама магчымасць дыстанцыйнага навучання.

Курс складаецца з 17 заняткаў. Слухачы курсу маюць магчымасць браць удзел у праграмах абмену, якія рэалізуецца супольна з эўрапейскімі адукацыйнымі ўстановамі, у прыватнасьці Каледжам Эўропы (Наталін, Польшча).

Мова выкладання курсу — беларуская. Для вывучэньня ўсіх матэрыялаў курсу веданьне ангельскае мовы вельмі пажаданае, але не абавязковае.

Арганізацыйнае спатканне адбудзецца ў чацьверак 11 лістапада 20010г. а 17.00 на сядзібе Таварыства беларускай мовы (вул. Румянцава, 13).

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375296061034 ці праз мэйл a@lahviniec.org.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны