Падчас сустрэчы з чытачамі пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў прэзентуе сваю апошнюю кнігу «Пакуль ляціць страла».
У гэтым зборніку з серыі «Бібліятэка Свабоды» абмяркоўваецца шырокае кола гістарычных, палітычных і асабістых тэмаў — ад удзелу мурынаў у паўстанні Каліноўскага і допінг-кантролю на рыцарскіх турнірах да першых эратычных перажыванняў, творчых метадаў і прагнозаў на канец свету.
Кніга, падзеленая на раздзелы «Было», «Ёсць» і «Будзе», насычаная фірмовым гумарам. Лёгка прачытаная, яна прынясе прыемнасць і дасць масу новых ведаў зацікаўленаму беларушчынай чытачу.
Старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра, паэт Андрэй Хадановіч падзеліцца развагамі пра стан беларускай літаратуры ХХІ стагоддзя і пазнаёміць прысутных са сваімі новымі вершамі.
Імпрэза пройдзе ў памяшканні Віцебскага еўрапейскага клуба па адрасе
Падрабязнасці можна даведацца ў каардынатара Руху «За Свабоду» па Віцебшчыне Хрыстафора Жаляпава па тэлефоне