Навіны Навіны Руху

Грамадскае абмеркаванне па будаўніцтве свінцовага завода ўсё ж адбудзецца

Грамадскае абмеркаванне па будаўніцтве свінцовага завода ўсё ж адбудзецца

3855 Праглядаў Белаазёрск
Белаазёрскія актывісты Руху «За Свабоду» дамагліся правядзення працэдуры грамадскага абмеркавання справаздачы па экалагічнай ацэнцы завода па вытворчасці свінцу і сплаваў.

Тэрміны правядзення грамадскіх абмеркаванняў і прадастаўлення заўвагаў па справаздачы ацэнкі ўздзеяння свінцовага завода на наваколле — да 14 чэрвеня 2012 года.

Заяўку на правядзенне сходу грамадзян з мэтай абмеркавання сітуацыі з будаўніцтвам завода, як паведамляе мясцовая газета «Маяк», можна накіроўваць у Белаазёрскі гарвыканкам да 19 траўня.

— Мы абавязкова бліжэйшым часам пададзім заяўку на правядзенне сходу, а таксама запрашаем на маючы адбыцца сход прадстаўнікоў экалагічных арганізацый ды іншых незалежных экспертаў, якія дапамогуць у цывілізаваных спрэчках з прадстаўнікамі інвестара адстаяць права жыхароў Белаазёрска на чыстае наваколле, — кажа каардынатар Руху «За Свабоду» па Брэсцкай вобласці Зміцер Траццяк.

З каардынатарам Руху «За Свабоду» зацікаўленым асобам для ўдакладнення дэталяў можна звязацца па тэлефоне (+37529) 6849741.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны