Навіны Навіны Беларусі

Лунінецкім школьнікам распавялі пра Еўраклубы

Лунінецкім школьнікам распавялі пра Еўраклубы

4304 праглядаў Лунінец
У межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» 19 траўня ў Лунінцы адбыліся сустрэчы з паэткай Валярынай Куставай і каардынатарам Руху «За Свабоду» па Мінску Юрасём Меляшкевічам.

Два мерапрыемствы былі арыентаваныя на дзяцей 9-10 класаў. У іх прынялі ўдзел каля ста школьнікаў. Валярына Кустава распавяла пра кампанію «Будзьма беларусамі!». Юрась Меляшкевіч прэзентаваў ідэю стварэння сеткі еўраклубаў у Беларусі.

Праводзіліся таксама інтэлектуальныя гульні і конкурсы з пытаннямі на еўрапейскую тэматыку. Пераможцы атрымалі фірмовыя «еўраклубаўскія» саколкі, нататнікі ад Прадстаўніцтва Еўразвязу і буклеты.

Фота budzma.org

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Еўрапейскія клубы

Апошнія навіны