Навіны Навіны Руху

Сябры Руху «За Свабоду» адзначылі 130-годдзе Ўладзіслава Галубка

Сябры Руху «За Свабоду» адзначылі 130-годдзе Ўладзіслава Галубка

3297 Праглядаў Баранавічы Лясная
Святочнае мерапрыемства адбылося на малой радзіме Ўладзіслава Галубка ў вёсцы Лясная, што ў Баранавіцкім раёне. Да помніка вядомага беларускага драматурга ўсклалі кветкі.

«...чалавек з вольным,
нябёсным прозвішчам — Галубок...»
(Уладзімер Арлоў)

Праведаць мясціны Галубка і аддаць яму даніну павагі прыехалі прыхільнікі яго творчасці не толькі з Баранавічаў, але і госці з Мінска.

Удзельнікі імпрэзы ўсклалі кветкі да помніка Галубка, а барды зладзілі ў гонар драматурга невялічкі канцэрт. Мясцовыя паэты пачыталі вершы. Свае творы Ўладзіславу Галубку прысвяцілі Алесь Белы і Раіса Раманчук з Баранавічаў.

«Усё прайшло шчыра і натхнёна. Мы ўзрадаваліся, калі ўбачылі вуліцу Галубка. Ведаем, што ў ляснянскай школе створаны музей славутага земляка, ёсць вучнёўскі аматарскі тэатр імя Галубка», — адзначыў актывіст старшыня Баранавіцкай гарадской суполкі Руху «За Свабоду» Віктар Сырыца.

Вядомы беларускі драматург, першы народны артыст БССР Уладзіслаў Галубок нарадзіўся 15 мая ў 1882 годзе ў вёсцы Лясная Баранавіцкага раёна. Там, у 1990 годзе побач з чыгуначнай станцыяй сябры ТБМ усталявалі памятны валун з шыльдай у гонар бацькі вандроўнага тэатра.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны