Навіны Навіны Руху

«Cапраўднай дэсталінізацыі не адбылося»

«Cапраўднай дэсталінізацыі не адбылося»

2136 Праглядаў Мінск
Партрэты Сталіна, лозунг «Ідэі Маркса — Энгельса — Леніна — Сталіна будуць жыць у вяках» ў Дзень Перамогі ў Мінску.

Адным з удзельнікаў народных гулянняў 9 траўня быў і лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, які ўчора, як і кожны год, павіншаваў вэтэранаў з несумненным святам Перамогі для беларусаў. «Аднак гэтае свята пад партрэтам Сталіна сумнае», — сказаў у інтэрв’ю Радыё Рацыя Аляксандр Мілінкевіч.

«Сапраўднай дэсталінізацыі, дэкамунізацыі на Беларусі не было. Гэта вельмі сур’ёзны інфармацыйны працэс. І новае пакаленне сапраўды да канца і не ведае праўды пра тое, што адбывалася. Пра ГУЛАГ, пра мільёны загінулых, пацярпелых. І таму ўлада робіць сваё — тое, што ёй адпавядае, таму што яна сама з’яўляецца аўтарытарным рэжымам. Для мяне гэта не дзіўна, хаця вельмі балюча, таму што і мая сям’я пацярпела, і на Беларусі столькі ахвяраў было сталінізму. І сёння балюча бачыць гэтыя партрэты», — зазначае Мілінкевіч.

На яго думку, толькі пры беларусізацыі і еўрапеізацыі навучальнага працэсу новае пакаленне зможа ў падручніках гісторыі прачытаць пра сапраўдныя ахвяры той вайны, ахвяры фашызму і ахвяры сталінізму.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны