Навіны Навіны Руху

У Мінску затрымалі бардаў Сімбірова і Бартосіка

У Мінску затрымалі бардаў Сімбірова і Бартосіка

2671 прагляд Мінск
Невядомыя ў цывільным 8 траўня ў 13 гадзін каля парку Чэлюскінцаў схапілі бардаў Ігара Сімбірова і Змітра Бартосіка, ды гвалтам зацягнулі іх ў аўтамабіль «Мерсэдэс» чорнага колеру.

Планавалася, што затрыманыя барды прымуць удзел у запісе праграмы на радыё «Свабода», паведамляе ПЦ «Вясна».

Як паспеў паведаміць па тэлефоне Сімбіроў, яго вязуць у суд Менскага раёна і г. Заслаўя. Па неправеранай інфармацыі, Змітра Бартосіка адвезлі ў РУУС Першамайскага раёна Мінска.

Нагадаем, 6 траўня вечарам Ігар Сімбіроў разам з актывістам Руху «За Свабоду», бардам Зміцерам Бартосікам і 12 слухачамі былі затрыманыя на станцыі «Зялёнае» пасля канцэрту на вольным паветры. У аддзяленні міліцыі ў Ждановічах на Сімбірова склалі адміністратыўны пратакол. Яго звінавацілі ў непадпарадкаванні міліцыі пры затрыманні, у тым, што ён лаяўся і размахваў рукамі. З-за недахопу сведкаў слуханні па справе Сімбірова перанеслі на 18 траўня.

-------------------------

У выніку Бартосіка адпусцілі з пастарунку, а Сімбірову прысудзілі 15 сутак арышту нібыта за дробнае хуліганства.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны