Навіны Навіны Руху

«Народная праграма» з’явіцца на ТV

«Народная праграма» з’явіцца на ТV

3361 прагляд
Творчая група телеканала «Белсат» запрашае экспертаў і актывістаў «Народнай праграмы» стаць удзельнікамі адной з самых рэйтынгавых штотыднёвых тэлепраграм — ток-шоў «Форум».

Каб паўдзельнічаць у запісу тэлеперадачы ток-шоў «Форум», трэба накіраваць заяўку на forumzajavka@gmail.com.

У заяўцы трэба пазначыць:

  • свае прозвішча і кантактныя дадзеныя;
  • тэму, якая больш за ўсе была б вам цікавая для абмеркавання (просім прытрымлівацца тэм, што абмяркоўваюцца ў дыскусійным клубе «Народнай праграмы» , а таксама прапаноўваць свае);
  • каротка — тыя тэзісы, якія вы хацелі б выказаць у сувязі з той ці іншай тэмай.

Давека:

Спадарожнікавы тэлеканал «Белсат» працуе для насельніцтва Беларусі ўжо пяць год. У Беларусі яго стала глядзіць амаль мільен чалавек. Вяшчанне ажыццяўляецца з тэрыторыі Польшчы, а прымаецца па ўсей Еўропе. Канал створаны дзеля таго, каб беларусы мелі доступ да аб’ектыўнай інфармацыі пра падзеі ў Беларусі і за мяжой. Хто не мае адмысловую спадарожнікавую антэну, можа глядзець праграмы «Белсата» ў Інтэрнеце. Таксама з 19 да 22 гадзін штодзенна перадачы гэтага тэлеканала ідуць у наўпроставым інтэрнет-эфіры (www.belsat.eu).

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Народная праграма

Апошнія навіны