Навіны Беларусь і Свет

Паслоў ЕС запрасілі паслухаць Лукашэнку

Паслоў ЕС запрасілі паслухаць Лукашэнку

2157 Праглядаў Мінск
Майра Мора, кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі, і паслы краін ЕС запрошаны на афіцыйныя мерапрыемствы з удзелам кіраўніка краіны 8 і 9 траўня.

Як паведамілі naviny.by, Майра Мора атрымала запрашэнне на 8 траўня ў парламент, дзе кіраўнік дзяржавы выступіць з штогадовым пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, і на афіцыйнае святкаванне Дня Перамогі 9 траўня.

У сваю чаргу прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных паведаміў, што на афіцыйныя мерапрыемствы 8 і 9 траўня запрошаныя ўсе паслы краін Еўрасаюза і кіраўнік амбасады ЗША. Варта адзначыць, што ў мінулым годзе паслы краін ЕС і ЗША не прысутнічалі на афіцыйным святкаванні 9 траўня ў сувязі з тым, што іх не запрасілі. Дыпламаты ўсклалі кветкі да манумента Перамогі 10 траўня. МЗС Беларусі тады адмовіўся каментаваць сітуацыю.

Гэта будзе першае з’яўленне на публіцы паслоў ЕС пасля іх вяртання ў Мінск. У канцы лютага — пачатку сакавіка яны пакінулі Беларусь, пасля таго як беларускія ўлады 28 лютага рэкамендавалі кіраўнікам прадстаўніцтва Еўрасаюза і пасольства Польшчы выехаць з Беларусі для кансультацый са сваім кіраўніцтвам.

Прычынай такіх дзеянняў беларускага боку стала рашэнне Савета міністраў ЕС пашырыць санкцыі ў дачыненні да Беларусі. На знак салідарнасці са сваімі калегамі ў канцы лютага — пачатку сакавіка з Беларусі з’ехалі ўсе паслы краін ЕС.

Еўрапейскія дыпламаты пачалі вяртацца ў Мінск пры канцы красавіка. Да гэтага часу з месцаў зняволення былі вызваленыя двое палітвязняў — экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў і яго давераная асоба Зміцер Бандарэнка.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны