Навіны Навіны Руху

Алесь Лагвінец працягне курс лекцый пра еўрапейскую палітыку. Цяпер у Магілёве

Алесь Лагвінец працягне курс лекцый пра еўрапейскую палітыку. Цяпер у Магілёве

4036 Праглядаў Магілёў
Магілёўскі Еўрапейскі клуб абвяшчае набор слухачоў на публічныя лекцыі палітолага, дарадцы старшыні Руху «За Свабоду» Алеся Лагвінца «Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Еўрапейскага саюза».

Мэта курсу — прадставіць дэталёвую карціну палітычных працэсаў і асноўных палітыкаў Еўразвязу, паказаць асноўныя мадэлі і этапы эвалюцыі ЕС, развіць у слухачоў навыкі аналізу еўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў. У рамках курсу будуць праведзены дэбаты і абмеркаванні актуальных пытанняў еўраінтэграцыі.

Запрашаюцца студэнты, маладыя спецыялісты і ўсе, хто зацікаўлены паглыбленым вывучэннем еўрапейскай інтэграцыі. Паспяховыя слухачы атрымаюць сертыфікат Еўраклуба і рэкамендацыі стажыравання.

Курс складаецца з трох частак і будзе выкладацца па суботах (12-га і 19-га і 26-га траўня). Пачатак заняткаў — 12.00, сканчэнне — 17.30.

Мова выкладання — беларуская (для вывучэння ўсіх матэрыялаў курсу веданне ангельскае мовы пажаданае, але не абавязковае).

Адрас правядзення: вул. Чкалава 16. Дадатковая інфармацыя па тэлефоне +375296520048 (Алесь Сілкоў) альбо праз ліставанне на lahviniec@gmail.com.

Нагадаем, у канцы красавіка і напачатку траўня Алесь Лагвінец прачытаў курс «Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Еўрапейскага саюза» ў Гомелі. Слухачы лекцый у ананімных анкетах адзначалі, што набылі новыя веды, якія ім спатрэбяцца ў будучым. Навучэнцам вельмі спадабаліся дыскусіі і элементы інтэрактыву.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Еўрапейскія клубы

Апошнія навіны