Навіны Навіны Руху

Віцебскі Еўраклуб запрашае на літаратурную вечарыну

Віцебскі Еўраклуб запрашае на літаратурную вечарыну

3475 Праглядаў Віцебск
На запланаваную 8 траўня сустрэчу з чытачамі прыедуць кандыдат гістарычных навук, выкладчык на факультэце міжнародных адносін БДУ Уладзімір Ляхоўскі і рэдактар часопіса «ARCHE» Валеры Булгакаў.

Уладзімер Ляхоўскі прэзентуе сваё даследаванне «Ад гоманаўцаў да гайсакаў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове XIX ст. — I-й палове XX ст. (да 1939г.)»

Падчас імпрэзы будуць таксама прэзентаваныя наступныя выданні: «Краёвы слоўнік Віцебшчыны» Міколы Каспяровіча; «Рэвізія Полацкага ваяводства 1552 года (з вялікай мапай Полацкага ваяводства сярэдзіны ХVI стагоддзя), Кніга Полацкага Магістрату 1727 года; «Балахоўцы» Ліса-Блонскага; Эдмундас Гімжаўскас, «Беларускі фактар у аднаўленні літоўскай дзяржавы»; Дарыюш Купіш, «Полацк 1579 года» і інш.

Віцебскі Еўрапейскі клуб, размешчаны па адрасе 1-я Сенненская, д. 5 (раён «Лучоса»), чакае гасцей 8 траўня ў 18.30. Тэлефоны для даведак: 8-029-6513253, 8-029-5173253.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Еўрапейскія клубы

Апошнія навіны