Навіны Навіны Беларусі

У Беларусі нельга спяваць на прыродзе?

У Беларусі нельга спяваць на прыродзе?

3899 Праглядаў Ждановічы Мінск
6 траўня вечарам барды Зміцер Бартосік (сябра Руху «За Свабоду») ды Ігар Сімбіроў з тузінам слухачоў былі затрыманыя на станцыі «Зялёнае» пасля канцэрта на вольным паветры.

Праз нейкі час усіх адпусцілі, апрача Сімбірова. У аддзяленні міліцыі ў Ждановічах на музыку склалі адміністратыўны пратакол. Яго звінавацілі ў непадпарадкаванні міліцыі пры затрыманні, і ў тым, што ён лаяўся і размахваў рукамі. Пазней стала вядома, што яго адвезлі ў Мінск.

Ігар Сімбіроў 6 траўня выйшаў на волю пасля 10 сутак адміністратыўнага арышту. 26 красавіка ён прыехаў з Асіповічаў у сталіцу на «Чарнобыльскі шлях», але быў затрыманы і асуджаны за «дробнае хуліганства».

Разгляд адміністратыўнай справы актывіста барда і кампаніі «Гавары праўду» Ігара Сімбірова адбудзецца ў панядзелак у судзе Мінскага раёна і Заслаўя (вул. Маякаўскага, 119), паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны