Навіны Навіны Руху

Рух «За Свабоду» смуткуе разам з сем’ямі загінулых на «Пінскдрэве»

Рух «За Свабоду» смуткуе разам з сем’ямі загінулых на «Пінскдрэве»

3324 праглядаў Пінск
1 лістапада Лідэр Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, старшыня Камітэту абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць» Іна Кулей і дарадца лідэра Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец разам з мясцовымі актывістамі ўсклалі кветкі і запалілі знічкі каля брамы заводу «Пінскдрэў», ушанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.

Мясцовыя жыхары, якія вельмі блізка ўспрынялі трагедыю, расказалі, што горад абураны і напалоханы бяздзеяннем і цынізмам уладаў. Пацярпелых, якія ўжо выпісаныя са шпіталёў, выклікаюць на допыты па следстве і прымушаюць даць падпіску пра неразгалошванне. Кіраўніцтва заводу не з’яўляецца на пахаваннях і жалобных мерапрыемствах. Грошы ад праведзенага 30-га лістападу суботніка, па словах пінчукоў, будуць накіраваныя не на дапамогу пацярпелым, а на святкаванне юбілею прадпрыемства. Людзі, з якімі сустрэўся лідэр Руху «За Свабоду», кажуць, што некаторыя пацярпелыя дагэтуль не атрымалі абяцаных кіраўніцтвам заводу кампенсацыяў.

Галоўным для жыхароў гораду застаецца салідарнасць і ўвага да іх трагедыі. Пінчукам вельмі важна ў гэты час адчуваць падтрымку ўсёй краіны. Камітэт «Салідарнасьць» шукае кантакты з сем’ямі пацярпелых, арганізуе збор сродкаў на дапамогу, гатовы наведваць хворых у шпіталях, як толькі дазволяць лекары.

На адмыслова заведзены дабрачынны рахунак лідэр Руху «За Свабоду» зрабіў ахвяраванне.

Рэквізіты рахунку:
«Приорбанк», ЦБУ 506, г.Пінск
Код 153001749
УНН 200320085
р/с 3015520162218

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны