Навіны Беларусь і Свет

Мінпрыроды гатовае перасяляць беларускіх ваўкоў у ЕС

Мінпрыроды гатовае перасяляць беларускіх ваўкоў у ЕС

2113 Праглядаў
ЕС забараніў увозіць трафеі воўка з Беларусі, праз гэта турызм адчувае страты.

«Воўк адносіцца да дзікіх жывёлаў непажаданых відаў у нашай краіне. У ЕС воўк унесены ў Чырвоную кнігу як рэдкі від, які знікае. Таму сёння ёсць праблемы з вывазам трафеяў воўка за межы Беларусі», — распавядае намеснік міністра прыроды Анатоль Ліс.

Згодна з канвенцыяй СІТЭС, да якой далучылася Беларусь, вывозіць забітага воўка ў ЕС нельга. Аднак большасць турыстаў-паляўнічых прыязджае ў Беларусь менавіта з ЕС. Па словах Ліса, у нашу краіну што год прыяжджаюць тысячы турыстаў-паляўнічых, многія хацелі б забраць з сабой трафеі. Калі з’явілася такая забарона, турысты з ЕС перасталі звяртацца па дазволы ў Мінпрыроды.

Дарэчы, летась у Беларусі было больш за 1300 ваўкоў, з якіх 650 адстралялі. На думку чыноўнікаў Мінпрыроды, такой колькасці зашмат і аптымальная папуляцыя — каля 500 ваўкоў. Міністэрства распрацавала план па рэгуляванні папуляцыі. Але краіны ЕС паставіліся да адстрэлу ваўкоў негатыўна, перадае Еўрарадыё.

«У іх папуляцыя на нізкім узроўні, і яны баяцца, што скарачэнне папуляцыі ў нас паўплывае на суседнія краіны. У нас добрая кармавая база, шмат нацыянальных паркаў. Для воўка створаныя добрыя ўмовы, таму яго так шмат. Але панаванне аднаго віду негатыўна адбіваецца на іншых відах. Мы гатовыя нават разглядаць пытанне засялення нашых ваўкоў у Польшчу і Латвію», — кажа Анатоль Ліс.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны