Навіны Навіны Руху

Пракурор палічыў «Дошку ганьбы» законнай

Пракурор палічыў «Дошку ганьбы» законнай

3094 праглядаў Гарадок
Леанід Гаравы, атрымаў адказ ад пракурора Гарадоцкага раёна з нагоды устаноўленай камунальнікамі «Дошкі ганьбы», якая, на думку актывіста Руху «За Свабоду», абражае годнасць грамадзян.

Як паведамляе haradok.info ў сваім адказе пракурор раёна Міхаіл Пацееў растлумачвае, што спрэчкі, якія ўзнікаюць з грамадзянскіх адносін, калі хаця б адным з бакоў у спрэчцы выступае грамадзянiн, аднесены да падведамнасці агульных судоў і раіць ў такім выпадку звярнуцца ў суд Гарадоцкага раёна з адпаведным іскавай заявай.

Пракурор паведаміў, што пракуратура не абавязана прадстаўляць інфармацыю аб тым, хто прыняў рашэнне аб устанаўленні «Дошкі ганьбы», і колькі сродкаў выдаткавана на яе ўстаноўку, рамонт і абслугоўванне, а таксама адзначыў, што няма падстаў для прыняцця мераў пракурорскага рэагавання, як і да ліквідацыі «Дошкі ганьбы».

Леанід Гаравы лічыць, што пракурор раёна самаўхіліўся ад выканання задачы пракуратуры па абароне правоў і законных інтарэсаў грамадзян. Актывіст лічыць, што дзеяннямі КУВП «Гарадоцкае прадпрыемства кацельняў і цеплавых сетак», якое ўсталявала «Дошку ганьбы», парушана канстытуцыйнае права грамадзян на абарону ад неўмяшальніцтва ў асабістае жыццё грамадзян, у тым ліку ад замаху на гонар і годнасць грамадзян.

Актывіст Руху «За Свабоду» мае намер і далей адстойваць права грамадзян на абарону ад неўмяшальніцтва ў асабістае жыццё, бо ў адказе пракурора ніяк не абгрунтоўваецца законнасць ўстанаўлення дадзенай «Дошкі ганьбы».

Нагадаем, у канцы сакавіка Леанід Гаравы звярнуўся да пракурора Гарадоцкага раёна з патрабаваннем аб ліквідацыі «Дошкі ганьбы», якая на думку актывіста была ўстаноўлена ў выніку самаўпраўных дзеянняў прадпрыемствы, якія зневажаюць і абражаюць годнасць жыхароў Гарадоччыны.

У звароце актывіст Руху «За Свабоду» адзначаў, што Рэспубліка Беларусь дэкларуецца, як прававая дзяржава у якім дзейнічае прынцып прэзумпцыі невінаватасці. Вінаватасць грамадзян перад законам ўсталёўваюць органы упаўнаважаныя на гэта заканадаўствам у рамках адміністрацыйнага, крымінальнага і іншага права. КУВП «Гарадоцкае прадпрыемства кацельняў і цеплавых сетак» не мае паўнамоцтваў ўсталёўваць такую вінаватасць, а тым больш абразліва, зневажальна ставіцца да грамадзян, якія ў сілу розных абставінаў не могуць своечасова заплаціць за камунальныя паслугі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны