Навіны Навіны Руху

У Бярозаўцы канфіскавалі «Новы час»

У Бярозаўцы канфіскавалі «Новы час»

3224 праглядаў Бярозаўка
Увечары, 27 красавіка мясцовыя міліцыянты перахапілі 800 асобнікаў газеты «Новы Час». Гэтая частка накладу афіцыйна зарэгістраванага выдання перасылалася бярозаўскім актывістам, якія з’яўляюцца легальнымі грамадскімі распаўсюднікамі гэтага СМІ.

«На аўтастанцыі нас чакала засада. Як толькі мы атрымалі газеты, на нас адразу наляцелі мясцовыя праваахоўнікі. Ёсць падставы меркаваць, што аперацыя па нашаму затрыманню і канфіскацыі газет была здзейснена на загад беларускіх спецслужбаў», — кажа каардынатар Руху «За Свабоду» па Гарадзеншчыне Сяргей Трафімчык.

Сяргей Трафімчык і актывіст Руху Вітольд Ашурак былі дастаўленыя ў мясцовы пастарунак міліцыі блізу 20 гадзінаў. Там быў складзены акт аб канфіскацыі друкаванай прадукцыі. Супрацоўнікі міліцыі хацелі ўзяць з затрыманых пісьмовыя тлумачэнні, аднак тыя іх даваць адмовіліся.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны