Навіны Навіны Беларусі

На «Чарнобыльскім шляху» памаліліся за народ Беларусі

На «Чарнобыльскім шляху» памаліліся за народ Беларусі

2651 прагляд
26 красавіка ў Мінску прайшоў традыцыйны «Чарнобыльскі шлях» — шэсце і мітынг, прымеркаваныя да чарговай гадавіны катастрофы на ЧАЭС.

Ад будынка прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі каля тысячы ўдзельнікаў акцыі прайшлі калонай па ходніках праспекта Незалежнасці і вуліцы Сурганава. У парку Дружбы Народаў адбыўся мітынг, які завяршыўся прыняццем рэзалюцыі «Спынім ядзерны генацыд беларускага народа».

Святар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Леанід Акаловіч прачытаў малітву, звернутую да Маці Божай, у выратаванне народа Беларусі і дабраславіў тых, хто сабраўся, паведамляе БелаПАН.

У гэтым годзе «Чарнобыльскі шлях» праходзіў з патрабаваннем адмены будаўніцтва астравецкай АЭС і вызвалення палітвязняў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны