Навіны Навіны Руху

Кіно пра герояў Плошчы

Кіно пра герояў Плошчы

2575 Праглядаў Мінск
У офісе Руху «За Свабоду» пры падтрымцы Камітэта «Салідарнасць» і чэшскай няўрадавай арганізацыі «Чалавек у нядолі» 17 красавіка адбылася прэзентацыя дакументальных стужак, прысвечаных тым, хто быў кінуты за краты за свае пераканні.

На паказ пяці кароткаметражных дакументальных стужак рэжысёраў Сяргея Ісакава і Вольгі Мікалайчык былі запрошаны маладыя героі Плошчы і іх маці.

«Нам хацелася паказаць грамадзянскі патэнцыял юнакоў, — адзначыла кіраўнік праекта Людміла Ісакава. — Самі рэальныя героі прадстаюць у фільме як асобы, здольныя аналізаваць, разважаць, задумвацца над лёсам краіны».

Героі стужак распавядалі пра цёплыя чалавечыя адносіны ў іх сем’ях, якія дапамаглі ім перамагчы нягоды.

Як сказана ў прэамбуле да фільма, 19 студзеня 2010 года ў Мінску былі арыштаваныя больш 800 удзельнікаў мірнага пратэсту. Юнакі ад 18 да 23 гадоў спазналі бесчалавечны і жосткі абыход у вязніцах. Сярод іх былі былы студэнт Павел Вінаградаў, студэнт Аляксандр Малчанаў, маладыя музыкі Сяргей Казакоў і Дзмітры Буланаў, былы працаўнік з МАЗа Дзмітры Даронін, праграміст Андрэй Пратасеня і іншыя.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны