Навіны Навіны Руху

Алесь Лагвінец прачытае лекцыі пра еўрапейскую палітыку і інтэграцыю

Алесь Лагвінец прачытае лекцыі пра еўрапейскую палітыку і інтэграцыю

3035 Праглядаў Гомель
Гомельскі еўрапейскі клуб аб’яўляе набор слухачоў на публічныя лекцыі палітолага, дарадцы кіраўніка Руху «За Свабоду» Алеся Лагвінца «Інтэграцыйныя працэсы і інстытуцыі Еўрапейскага саюза».

Мэта курсу — прадставіць дэталёвую карціну палітычных працэсаў і асноўных палітыкаў Еўразьвязу, паказаць асноўныя мадэлі і этапы эвалюцыі ЕС, развіць у слухачоў навыкі аналізу еўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў. У рамках курсу будуць праведзены дэбаты і абмеркаванні актуальных пытанняў еўраінтэграцыі, паведамляе odsgomel.org.

Запрашаюцца студэнты, маладыя спецыялісты і ўсе, хто зацікаўлены паглыбленым вывучэннем еўрапейскай інтэграцыі. Паспяховыя слухачы атрымаюць сертыфікат Еўраклуба і рэкамендацыі стажыравання.

Курс складаецца з трох частак і будзе выкладацца па суботах (21-га і 28-га красавіка, а таксама 5 траўня). Пачатак заняткаў — 12.00, заканчэнне — 17.30.

Мова выкладання — беларуская (для вывучэння ўсіх матэрыялаў курсу веданне англійскай мовы вельмі пажадана, але не абавязкова).

Адрас правядзення: вул. Савецкая, д. 12, кавярня «Каффа».

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне +375296938671 або lahviniec@gmail.com.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Дзень Волі

Апошнія навіны