Навіны Навіны Руху

Пад Мінскам прайшоў форум «Моладзь за бяспечны, справядлівы і гуманны свет»

Пад Мінскам прайшоў форум «Моладзь за бяспечны, справядлівы і гуманны свет»

4312 Праглядаў
У мерапрыемстве, якое адбылося 14-15 красавіка, прынялі ўдзел прадстаўнікі Мінскага, Гродзенскага і Гомельскага Еўраклубаў.

Форум арганізавалі грамадcкае аб’яднанне Моладзевы сацыяльны цэнтр «Майстэрня Будучыні», ГА «Дзецям Чарнобыля» пры падтрымцы фонду імя Рафто (Нарвегія).

У дыскусіях прынялі ўдзел палітык Мечыслаў Грыб, эканаміст Леанід Злотнікаў, сацыёлаг Давід Ротман і іншыя адмыслоўцы.

«Моладзевы форум — гэта цудоўная пляцоўка для паяднання цікаўных асобаў, якія імкнуцца далучыцца да еўрапейскай прасторы. Дзякуючы адданай і крэатыўнай працы арганізатараў форум атрымаўся на высокім узроўні! Захапляльныя дыскусіі, творчыя майстэрні, прэзентацыі вынікаў працы паказалі сапраўднае жаданне моладзі больш шырока і разнастайна далучацца да еўрапейскай культуры, фармаваць свае асаблівыя і ўнікальныя бачанні таго, чым Беларусь можа стаць для аб’яднай Еўропы,» — дзеліцца ўражаннямі мінскі каардынатар Руху «За Свабоду» Юрась Меляшкевіч.

Юрась Меляшкевіч і каардынатарка Мінскага еўраклуба Наталля Мотуз пры ўдзеле паэткі Валярыны Куставай былі мадэратарамі тэматычнай панэлі, прысвечанай узаемадачыненням Беларусі з краінамі Еўрасаюза. На ёй арганізавана кароткая прэзентацыя Еўраклубаў, пасля — дыскусіі па тэмах «Візы», «Агульная еўрапейская культурніцкая прастора», «Еўропа маладых» (сацыяльныя ліфты, валанцёрства, вучоба, падарожжы).

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Еўрапейскія клубы

Апошнія навіны