Навіны Навіны Беларусі

Мілінкевіч: Гэта перамога салідарнасці

Мілінкевіч: Гэта перамога салідарнасці

2123 праглядаў
Гэтак старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч пракаментаваў вызваленне экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.

«Як улада ні спрабуе запалохаць грамадзтва, як ні рэпрэсуе ягоную дэмакратычную частку, усё роўна перамагаюць тыя людзі, якія змагаюцца за дэмакратыю. Гэта перамога салідарнасці. Я рады за Андрэя і ягоную сям’ю. Я ведаю, колькі яны прыклалі намаганняў для таго, каб яго выпусцілі. Спадзяюся, што і іншыя палітвязні хутка выйдуць на свабоду, і больш не будзе палітзняволеных на Беларусі», — сказаў Мілінкевіч на радыё «Свабода».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны