Навіны Навіны Беларусі

Андрэй Саннікаў вызвалены

Андрэй Саннікаў вызвалены

3355 Праглядаў
Былы кандыдат на прэзідэнта падчас выбараў 2010 года Андрэй Саннікаў 14 красавіка ўвечары быў вызвалены з калоніі.

Андрэй Саннікаў паведаміў радыё «Свабода», што прыкладна а 17.30 яго выклікалі ў адміністрацыю калоніі «Віцьба-3» і сказалі збіраць рэчы. Потым паказалі даведку, у якой быццам бы была спасылка на ўказ прэзідэнта пра памілаванне (нагадаем, Саннікаў падаў прашэнне аб памілаванні яшчэ пры канцы мінулага года).

Палітык хуценька сабраў рэчы, яго завезлі на чыгуначны вакзал. Адтуль ён патэлефанаваў жонцы і адвакату. Цяпер Андрэй Саннікаў у дарозе на Мінск.

«Я хачу падзякаваць сваёй сям’і ды ўсім людзям Беларусі, бо тое магутнае падтрыманне, якое я адчуваў праз лісты, праз звесткі, якія даходзілі, праз газеты, якія таксама час ад часу даходзілі. Салідарнасць проста выратавала мне жыццё. І салідарнасць у свеце таксама. Я лічу, што шмат чым абавязаны ўсім людзям», — сказаў Андрэй Саннікаў у інтэрв’ю «Белсату».

Першыя фота і відэа на волі (Саннікаў паспеў пагаварыць з журналістамі ў Віцебску):

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны