Навіны Навіны Руху

Велікодныя віншаванні палітвязняў

Велікодныя віншаванні палітвязняў

3863 праглядаў Гарадок
Актывіст Руху «За Свабоду» Леанід Гаравы, атрымаў лісты ад Зміцера Дашкевіча і Міколы Аўтуховіча.

Ліст з глыбоцкай калоніі ад Зміцера Дашкевіча прыйшоў пасля трохмесячнага перапынку. Палітычны вязень быў пакараны на гэты час ізалятарам і карцэрам за адстойванне сваёй годнасці. Ён адмаўляўся выконваць зняважлівыя загады адміністрацыі і доўгі час быў пазбаўлены права на ліставанне.

Змагар за Беларусь Зміцер Дашкевіч піша: «Няхай жа ўваскрасеньне Сына Божага асьвятляе Вас на ўсіх шляхах Вашых і ва ўсялякую часіну! Будзьце блаславеныя! „Няма іншага імя пад небам, дадзенага людзям, у якім маглі б мы быць збаўленыя“ (Дзеі, 4:12).»

У чысты чацвер таксама прыйшоў ліст і паштоўка ад Міколы Аўтуховіча, які паводле палітычна матываванага прысуду ў 2009 годзе атрымаў пяць гадоў зняволення за пяць патронаў. Спадар Аўтуховіч выказвае падзяку за атрыманую кнігу «Золотые правила народной культуры» Аксаны Катовіч і Янкі Крука.

У лісце палітычны вязень выказвае сваё меркаванне аб сітуацыі ў краіне: «І зараз мы маем тое, што заслугоўваем, бо не здолелі супрацьстаяць гэтаму. Маўчалі. А цяпер апомніліся, але моц рэжыму палохае большасць людзей і яны зноў маўчаць». Напрыканцы ліста Мікола Аўтуховіч выказвае падзяку усім , хто з ім лістуецца, бо «гэта дадае моцы і час ідзе хутчэй. Дзякуй за падтрымку!».

Леанід Гаравы са свайго боку накіраваў паштовыя віншаванні са светлым святам Уваскрашэння Хрыстова Міколе Статкевічу, Алесю Бяляцкаму, Зміцеру Бандарэнка, Яўгену Васьковічу, Эдуарду Лобаву і іншым палітвязням, а таксама жонцы палітычнага пакутніка за сцяг Сяргея Каваленкі Алене.

У паштоўках актывіст прывёў словы з вялікоднага паслання айца Аляксандра Надсана: «Будзем прасіць Уваскрослага Хрыста, каб Ён даў палёгку і сілу духа тым, хто церпіць несправядліва, і суцяшэньне сем’ям тых, якія пацярпелі страту сваіх дарагіх, а ўсім — надзею лепшай долі для нас і нашай бацькаўшчыны у гэтым жыцьці і вечнай радасьці разам з Ім у будучым.».

Спадар Гаравы спадзяецца, што гэтае віншаванне абавязкова атрымае Мікола Статкевіч, якому турэмнае кіраўніцтва арганізавала інфармацыйную блакаду, знішчаючы абсалютную большасць лістоў, якія накіроўваюць палітвязню неабыякавыя грамадзяне.

Адрасы палітвязняў — тут.

Фота з сайта haradok.info

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны