Навіны Навіны Беларусі

«Судовы працэс над Кавалёвым і Канавалавым дыскрэдытаваў беларускую судова-прававую сістэму»

«Судовы працэс над Кавалёвым і Канавалавым дыскрэдытаваў беларускую судова-прававую сістэму»

2726 Праглядаў
Удзельнікі працы Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці «Усходняга партнёрства» прыняли заяву наконт выкарыстання ў айчыннай судова-прававой практыцы смяротнае пакаранне. Больш як 40 грамадскіх арганізацый, у тым ліку Рух «За Свабоду, заявілі, што «асаблівы недавер і шырокае грамадскае абмеркаванне выклікаў смяротны вырак па справе тэрарыстычнага акту на станцыі метро „Кастрычніцкая“ і яго паспешлівае выкананне».

Нагадваецца, што ўдзельнікі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці «Усходняга партнёрства» адразу пасля тэракту «рашуча асудзілі гэты варварскі акт», зазначылі, што ён «накіраваны супраць усіх грамадзянаў Рэспублікі Беларусь незалежна ад іх палітычных і грамадскіх поглядаў, нацыянальнай і рэлігійнай прыналежнасці».

Аднак «заклікі беларускай грамадскасці да ўладаў не рабіць паспешлівых крокаў, праводзіць вышукова-следчую працу ў рамках прававых нормаў; пры выяўленні выканаўцаў і прадстаўленні доказаў іх віны адмовіцца ад помсты, чым па сутнасці з’яўляецца смяротнае пакаранне, і замяніць яго на пажыццёвае зняволенне, былі праігнараваныя».

Зазначаецца, што Беларусь — адзіная з еўрапейскіх краінаў, якая не адмовілася ад смяротных прысудаў шляхам іх поўнай адмены ці ўвядзення мараторыя, што, акрамя іншага, пазбаўляе нашую краіну магчымасці стаць сябрам Рады Еўропы. У Беларусі, пачынаючы з 1991 году па 16 сакавіка 2012 году, было выканана прыкладна 400 судовых прысудаў аб смяротным пакаранні — беларускія ўлады не прадастаўляюць грамадству дакладных статыстычных дадзеных па гэтым пытанні.

Апошні смяротны прысуд над асуджанымі па справе выбуху ў метро 11 красавіка 2011 году Ўладзіславам Кавалёвым і Дзмітрыем Канавалавым быў выкананы ў сакавіку гэтага году.

«Судовы працэс, які адбываўся з 15 верасня па 30 лістапада 2011 году не змог пераканаць беларускае грамадства, у тым ліку частку пацярпелых, у сапраўднай віне падазраваных», — гаворыцца ў заяве ўдзельнікам Нацплатформы Форума грамадзянскай супольнасці «УП».

Прычынай, на іх думку, гэтага сталіся наступныя фактары:

— нягледзячы на выключны статус гэтай справы для Беларусі, судовы працэс праходзіў у незвычайнай спешцы;
— заўвагі адвакатаў пра супярэчнасці ў дзеяннях і выніках працы следства ігнараваліся;
— асуджаныя не мелі права да апеляцыі; да паўторнага, больш падрабязнага перагляду сваёй справы;
— засталіся нераскрытымі матывы, якімі б маглі кіравацца падазраваныя і асуджаныя да растрэлу.

Заяўлена, што «судовы працэс над У.Кавалёвым і Д.Канавалавым дыскрэдытаваў беларускую судова-прававую сістэму як унутры краіны, так і па-за яе межамі, выклікаў хвалю абгрунтаванай крытыкі беларускай і сусветнай грамадзянскай супольнасцяў».

Прадстаўнікамі праваабарончых арганізацыяў было сабрана больш за 165 тысяч подпісаў за ўвядзенне мараторыя на смяротныя прысуды ў Беларусі: «Ва ўсіх вялікіх гарадах прайшлі грамадзянскія акцыі, падчас якіх актывісты звярталі ўвагу на супярэчлівы судовы працэс і паспешлівы смяротны вырак, заклікалі беларускія ўлады спыніць саму практыку смяротнага пакарання ў краіне! Гэтыя падзеі пацвярджаюць гатоўнасць і жаданне вялікай часткі беларускага грамадства адмовіцца ад выкарыстання вышэйшай меры пакарання ў айчыннай судовай практыцы».

Прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці заклікалі ўлады ўвесці мараторый на пакаранне смерцю.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны