Навіны Навіны Беларусі

Белаазёрcкім чыноўнікам Мінпрыроды не указ?

Белаазёрcкім чыноўнікам Мінпрыроды не указ?

3359 Праглядаў Белаазёрск
Каардынатар Руху «За Свабоду» па Брэстчыне Зміцер Траццяк атрымаў ліст з Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы наваколля, згодна з якім падставаў для аднаўлення будаўніцтва свінцовага завода ў Белаазёрску няма.

«Ліст за подпісам намесніка міністра спадара Куліка, змяшчае адказы на агучаные мной пытанні наконт парушэнняў у праектнай дакументацыі па будаўніцтве завода па вырабе свінцу і сплаваў», — паведаміў Зміцер Траццяк.

Камісіяй Мінпрыроды былі выяўлены наступныя недахопы:

  • Не зроблена ацэнка існуючага і прагнознага ўзроўню забруджвання глебы цяжкімі металамі;
  • Адсутнічае праектнае рашэнне па арганізацыі несупыннага кантролю за выкідамі забруджваючых рэчываў у паветра;
  • Не прадстаўлена абгрунтаванне выкідаў забруджваючых рэчываў, узнікаючых на праектуемай вытворчасці, не ўказаны мерапрыемствы, забяспечваючыя паказчыкі выкідаў аксіда углерода.

На другое пытанне каардынатара Руху "За Свабоду«адносна выпраўлення недахопаў у праектнай дакументацыі, сказана наступнае: «Да цяперашняга часу дапрацаваная праектная дакументацыя на дзяржаўную экалагічную экспертызу ў Мінпрыроды не паступала». Паводле Змітра Траццяка, гэта значыць, што праца па будаўніцтве свінцовага завода парушае існуючае заканадаўства.

«А пра тое, што будаўніцтва працягваецца, сведчыць артыкул у бярозаўская раённай газеце „Маяк“ ад 28 сакавіка 2012 года № 26. Карэспандэнт „Маяка“ Маргарыта Гаравая піша пра перспектывы стварэння новых працоўных месцаў. Але ўзнікае сур’ёзнае пытанне да мясцовай выканаўчай улады: пастанова камісіі Мінпрыроды для арганізацыі-замоўніка завода не з’яўляецца абавязковай? Чаму райвыканкам не кантралюе яе выкананне? Ці паказчыкі па інвестыцыях значна больш важныя для чыноўнікаў, чымсьці здароўе жыхароў Белаазёрска?» — задаецца пытаннем Зміцер Траццяк

Зрэшты, намеснік міністра не выключае правядзенне яшчэ адных грамадскіх слуханняў па пытанні будаўніцтва свінцовага завода. Гэта будзе зроблена ў выпадку, калі ў даробленай праектнай дакументацыі адбудзецца павялічэнне шкоднага ўздзеяння на кампаненты навакольнага асяроддзя і спатрэбіцца ўнясенне зменаў у справаздачу па ацэнцы шкоднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны