Навіны Навіны Беларусі

«Чыноўнікі з Віцебскага гарвыканкама, мабыць, своечасова не прайшлі павышэнне кваліфікацыі»

«Чыноўнікі з Віцебскага гарвыканкама, мабыць, своечасова не прайшлі павышэнне кваліфікацыі»

2769 Праглядаў Віцебск
Віцебскія дэмакратычныя актывісты працягваюць судзіцца з мясцовым «вертыкальшчыкам» з прычыны забароны акцыі на Дзень Волі. Прычым у прыклад яму ставяць мінскія ўлады, якія прынялі па аналагічнай сітуацыі супрацьлеглае, станоўчае, рашэнне.

Віцебскі рэгіянальны лідар Руху «За Свабоду» Хрыстафор Жаляпаў, Аляксей Гаўруцікаў, які быў даверанай асобай Мікалая Статкевіча на прэзідэнцкіх выбарах-2010, а таксама сябра КХП-БНФ Ян Дзяржаўцаў падалі касацыйную скаргу на рашэнне суда Кастрычніцкага раёна Віцебска. Яна накіраваная ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Віцебскага абласнога суда.

Абскарджваецца рашэнне суда Кастрычніцкага раёна горада аб адхіленні скаргі гэтых жа самых трох апазіцыянераў на тое, што намеснік старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Ўладзімір Шлома забараніў правядзенне масавага мерапрыемства 25 сакавіка.

Віцебскія дэмакратычныя актывісты лічаць, што адмоўныя рашэнні і гарвыканкама, і затым суда былі вынесеныя неабгрунтавана — з-за супярэчлівых трактовак імі Закона «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» і рашэння Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску» датычна месцаў правядзення акцый.

Прычым Жаляпаў, Гаўруцікаў і Дзяржаўцаў адзначаюць у скарзе, што аналагічная сітуацыя была ўрэгулявана ў Мінску з процілеглым вынікам: «Чыноўнікі з Мінгарвыканкама таксама разумеюць і тлумачаць нормы Закона, як і мы — заяўнікі скаргі, а вось чыноўнікі з Віцебскага гарвыканкама, мабыць, своечасова не прайшлі павышэнне кваліфікацыі і не маюць дастатковых ведаў у гэтым пытанні, аднак суд першай інстанцыі пагадзіўся з іх довадамі пры разглядзе справы».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны