Навіны Навіны Беларусі

Арганізатары Чарнобыльскага шляху просяць вылучыць для шэсця паласу праезнай часткі

Арганізатары Чарнобыльскага шляху просяць вылучыць для шэсця паласу праезнай часткі

2186 Праглядаў Мінск
У штаб-кватэры Партыі БНФ 5 красавіка быў створаны аргкамітэт Чарнобыльскага шляху-2012.

У аргкамітэт увайшлі прадстаўнікі Партыі БНФ, Руху «За Свабоду», Беларускага Руху, АГП, «Гавары праўду», «Маладога Фронту», партыі «Справядлівы cвет», «Еўрапейскай Беларусі», грамадскага аб’яднання «Экадом». З агульнай згоды старшынём аргкамітэту быў абраны Юры Хадыка, паведамляе Радыё Свабода.

Я паведамляе БелаПАН, арганізатары 10 красавіка маюць намер падаць заяўку на правядзенне 26 красавіка ў Мінску мітынгу і шэсця з нагоды 26-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Гатоўнасць падпісаць заяўку выказалі: Юры Хадыка, Аляксей Янукевіч, Дзяніс Садоўскі, Наста Палажанка і Таццяна Новікава.

«Мы ўзгаднілі, што будзем звяртацца ў Мінгарвыканкам з просьбай аб правядзенні шэсця ад Акадэміі навук Беларусі па вуліцы Сурганава да парку Дружбы народаў па праезнай частцы, дзе хочам правесці і мітынг», — сказаў Юры Хадыка.

Чарговае паседжанне аргкамітэта адбудзецца 9 красавіка. На наступны дзень плануецца прэс-канферэнцыя заяўнікаў акцыі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны