Навіны Навіны Руху

«Прарэжымныя партыі — гэта фантомы»

«Прарэжымныя партыі — гэта фантомы»

2215 Праглядаў Мінск
Дарадца старшыні Руху «За Свабоду», палітолаг Алесь Лагвінец каментуе сітуацыю, калі на сайце Мінюста пазначаны несапраўдныя кантактныя звесткі лаяльных да уладаў партый.

Як паведамляе telegraf.by, начальнік упраўлення па пытаннях некамерцыйных арганізацый міністэрства юстыцыі Алена Кірычэнка адмовілася каментаваць карэспандэнту Тэлеграфа той факт, што на сайце мінюста пазначаны несапраўдныя тэлефоны трох праўладных партый: Беларускай патрыятычнай партыі, Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі і Рэспубліканскай партыі.

Паводле яе слоў, усю інфармацыю, якая ёсць на сайце, падаюць самі партыі. Пры гэтым, калі нічога новага няма, мінюст не можа нічога іншага размясціць, адзначыла яна.

Лагвінец: гэта замарожаныя партыі-мерцвякі

Між тым беларускі палітолаг Алесь Лагвінец лічыць, што дадзеныя партыі існуюць для канкрэтных мэтаў беларускіх уладаў.

«Гэта не партыі, гэта фантомы. Наогул, можна казаць, што ў нас партыйнага жыцця няма. Гэта тычыцца, як апазіцыйных, так і прарэжымных партый. Але прарэжымныя партыі — гэта наогул фантомы. У апазіцыйных партый, так ці інакш, ёсць кола прыхільнікаў. Так, некалькі сотняў прыхільнікаў можа быць, але, вядома, не столькі, як некаторыя з іх заяўляюць. Калі ж казаць пра праўладныя фантомныя партыі, то ў іх спіс членаў і прыхільнікаў можа быць доўгім, але яны нічога не робяць. Яны, хутчэй за за ўсё, не праводзяць ніякіх сходаў. Яны мёртвыя, або лепш сказаць, замарожаныя. Іх дастаюць, на пэўны час размарожваюцца і потым зноў замарожваюць. Гэта мерцвякі, якія прачынаюцца ў пэўны момант, а потым зноў знаходзяцца ў стане спячкі», — сказаў эксперт.

Палітолаг таксама адзначыў, што ўмовы дзейнасці апазіцыйных партый у Беларусі істотна адрозніваюцца ад умоў, у якіх знаходзяцца праўладныя партыі. «У нас ёсць прыклады таго, што не рэгіструецца Партыя свабоды і прагрэсу, не рэгіструецца БХД. Любая памылка друку з боку нерэжымных партыяў ці нерэжымных структур можа мець вельмі цяжкія і далёкі наступствы. А ў гэтым выпадку нічога не зменіцца, падправяць яны тэлефоны і ўсё», — сказаў ён.

Акрамя таго, Алесь Лагвінец прывёў выпадак з уласнай палітычнай дзейнасці, калі памылка друку ў пададзеных ім дакументах у ЦВК стала прычынай для яго нерэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты. «Пры гэтым ЦВК сам рабіў памылкі, і Лазавік (сакратар ЦВК Беларусі Мікалай Лазавік — Тэлеграф) казаў, што ў іх памылкі могуць быць. Гэта значыць тут пытанне вельмі суб’ектыўнай і сдзіўнай трактоўкі права. Яшчэ Мусаліні казаў: „Сябрам усё, а ворагам — закон“. Так дзейнічае і сённяшняя ўлада», — падкрэсліў ён.

Як паведамляў Тэлеграф, у ходзе падрыхтоўкі матэрыялу нам не ўдалося звязацца з Беларускай патрыятычнай парыяй, Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыяй і Рэспубліканскай партыяй па тэлефонах, прадстаўленым на сайце міністэрства юстыцыі.

Пры званку ў БПП мужчына, які падняў тэлефон, пачуўшы пытанне карэспандэнта Тэлеграфа «Гэта офіс Беларускай патрыятычнай партыі?», адразу ж кінуў трубку. Па тэлефоне БССП жанчына сказала «Не!» і таксама паклала слухаўку. Толькі ў трэцім выпадку маладая дзяўчына сказала, што ўказаны на сайце мінюста нумар раней належаў Рэспубліканскай партыі, і, узяўшы нумар кантактнага тэлефона карэспандэнта Тэлеграфа, паабяцала ператэлефанаваць, калі дазнаецца пра дзейны нумар тэлефона беларускіх рэспубліканцаў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны