Навіны Аналітыка

Юрый Чавусаў: Апазіцыя цяпер расцярушаная, паўнавартасны байкот немагчымы

Юрый Чавусаў: Апазіцыя цяпер расцярушаная, паўнавартасны байкот немагчымы

2644 праглядаў Мінск
На меркаванне палітолага, беларусы не заўважаць ані выбараў, ані байкоту.

«Апазіцыя цяпер расцярушаная, і нельга казаць пра адзіную стратэгію. Нават калі Партыя БНФ і АГП выбіраюць падобны шлях працы падчас парламенцкай кампаніі, гэта не грунтуецца на выбары адзінага плану, гэта аўтаномна абіраюцца аднолькавыя шляхі дзеянняў», — сказаў эксперт телеканалу Белсат.

Палітолаг таксама заклікае не перабольшваць значнасці будучых парламенцкіх выбараў. На думку Чавусава, сёлетняя кампанія не станецца пераломным момантам у жыцці краіны. «Цяпер, на жаль, выбары — гэта рытуальная дзеянне, як для ўлады, так і шмат у якім сэнсе для апазіцыі: шмат для якіх партыяў гэта цяжар, які даводзіцца несці як легальнай палітычнай структуры», — мяркуе эксперт.

Пра байкот парламенцкіх выбараў заявіла ў прыватнасці незарэгістраваная «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» — такое рашэнне прыняла нацыянальная рада арганізацыі 24 сакавіка. Тым часам Аб’яднаная грамадзянская партыя абвесціла, што распачынае кампанію «За сумленныя выбары». План АГП прадугледжвае фармаванне спісу спікераў — кандыдатаў у дэпутаты. Спікераў будуць вылучаць кандыдатамі ў дэпутаты праз партыйны механізм. Яны не будуць выкарыстоўваць грашовыя рэсурсы ўлады (іх пасля зняцця давялося б вяртаць назад), замест гэтага — праводзіць свае кампаніі на сродкі індывідуальных фінансавых фондаў. Да пачатку датэрміновага галасавання кандыдаты ў дэпутаты выйдуць з выбарчай гонкі на рашэнне партыйнага з’езду.

«Паўнавартасны байкот як палітычнае дзеянне падчас парламенцкіх выбараў, напэўна, немагчымы. Як немагчымы і паўнавартасны ўдзел. Фактычна, апазіцыя можа вырашыць, што яна нічога не робіць падчас гэтай кампаніі, назваць гэтай байкотам і, скарыстаўшы з таго недаверу да палітычнай сістэмы, які пануе ў грамадстве, сказаць, што вось гэтыя 40 % людзей, што на выбары не прыйдуць, — гэта, маўляў, прыхільнікі таго байкоту, які мы арганізавалі», — мяркуе палітолаг Юрый Чавусаў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны