Навіны Навіны Руху

Аляксандр Мілінкевіч: Беларусь нагадвае Прыднястроўе

Аляксандр Мілінкевіч: Беларусь нагадвае Прыднястроўе

2338 Праглядаў Мінск Баку
Па словах старшыні Руху «За Свабоду», на паседжанні Парламенцкай асамблеі Еўранэста ў Баку парламентарыяў цікавіла пытанне дыпламатычнага канфлікту, а таксама магчымасць далучэння Расіі да вырашэння пытанняў аб дэмакратычных зменах у Беларусі.

— Усе віталі магчымае вяртанне амбасадараў. Калі хочаш выйсці з крызісу, а крызіс відавочны, то ізаляцыя краіны — для нас гэта асабіста — вельмі кепска. А мусяць быць асобы, якія вядуць палітычныя размовы. Ніхто не кажа, што дыялог. Для дыялогу трэба вызваліць палітвязняў. Але як без кантактаў, як без пэўных дамоваў, як даносіць інфармацыю? А зараз няма амбасадараў. Мы ўвогуле скаціліся да ўзроўня Прыднястроўя. Не лічу, што вяртанне сюды амбасадараў — гэта нейкая саступка ўладзе. Для мяне гэта спроба выйсці з крызісу. І ўсе зацікаўлены ў гэтым, — кажа Аляксандр Мілінкевіч Радыё Рацыя.

Палітык не лічыць, што вяртанне амбасадараў у Беларусь будзе нейкай саступкай беларускай уладзе. Па яго меркаванню, гэта будзе спробай выйсці з крызісу. А ў гэтым зацікаўлены ўсе. Хаця рашэнне аб вяртанні амбасадарў прымае кожнае краіна асабіста, але звычайна такія рашэнні каардынуюцца.

Некаторыя дэпутаты, удзельнікі Парламенцкай асамблеі Еўранэста, лічаць, што да вырашэння пытанняў аб дэмакратычных зменах у Беларусі трэба актыўна далучаць Расію. Таму што намаганні Еўразвяза не прывялі да станоўчых вынікаў. Па словах кіраўніка Руху «За свабоду» Аляксандра Мілінкевіча, да такіх прапаноў ён ставіцца з вялікай насцярогай:

— Калі Еўразвяз не здолеў вырашыць пытанне беларускай дэмакратыі, то трэба далучаць Маскву, якая пасля выбараў 19-га мае ўсе інструменты для ўплыву. Тут вельмі небяспечная тэндэнцыя. Я асабіста гаварыў і буду гаварыць, што з Масквой можна тактычныя пэўныя рэчы Беларусі вырашаць. Стратэгічна — не веру. Таму што ў Масквы адна мэта, а ў Еўразвяза і ў нас — іншая. У нас — дэмакратыя і незалежнасць. А ў Масквы — далучэнне Беларусі да інтэграцыйных працэсаў. Тэндэнцыя галоўная — каб мы сталі часткай іх вялікай краіны.

«А калі ставяцца розныя мэты, то цяжка быць партнёрамі ў вырашэнні праблемы,» — лічыць Мілінкевіч. Ён адзначыў, што сітуацыя ўсё ж можа скласціся так, што і Масква будзе далучана да працэсаў, якія раней ініцыяваў Еўразвяз. «Таму мы, прыхільнікі незалежнасці Беларусі, мусім мець свой голас у еўрапейскіх установах».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны