Навіны Навіны Беларусі

У Мінску пройдзе фэст мабільнасці

У Мінску пройдзе фэст мабільнасці

2107 Праглядаў Мінск
Фестываль «Самаход» у межах кааліцыі «Без візы!» адбудзецца 6 і 7 красавіка.

У першы дзень адбудзецца вечарына ў клубе Loft, на наступны дзень — серыя фільмаў і дыскусіі ў Арт-сядзібе, паведамляе generation.by.

Ophex і Boyfriend — энтузіясты трапічнай/бас музыкі з Літвы, заснавалі ў Вільні супольнасць Tropicana ў 2010 годзе разам з стварэннем блогу Clubtropi.com.

Ophex (LT) — aдно з самых значных імёнаў у свеце Baile Funk (GenerationBass.com), першы літоўскі прадусар музычных напрамкаў, якія выйшлі з бразыльскіх гета, Ophex падчас сваіх сэтаў здзіўляе танцпляц міксам baile funk з tropical bass, uk funky,mashups і нават рэйвам 90-х. Уваход: до 24:00 — 40 000, пасля 24:00 — 60 000.

7 красавіка арганізуецца прагляд кінастужак у Арт-Сядзібе (Куйбышава, 22)

14.00-15.20 — All white is barking (дакументальны фільм, 2008 г, рэжысэр Марк Ісаакс, Вялікабрытанія)
15.20-15.40 — перапынак, кава паўза
15.40-16.40 — прэзентацыя кампаніі «Без візы!», прагляд фільма Borderland (2009, рэжысэр Аляксандра Ігнатовіч і Тацяна Поклад, Літва).
16.40-17.10 — перапынак, кава паўза
17.10 −18.00 — «(Контр)картографируя миграцию», лекцыя Аляксандры Баравіковай і каманды праекта Le Monde Diplomatique
18.00-18.30 — Life is too short to be controlled (дакумэнтальны фільм, 2010 г, Вялікабрытанія)

Нагадаем, Рух «За Свабоду» — адзін удзельнікаў кааліцыі «Без візы!»

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны