Навіны Навіны Руху

Актывіст Руху палемізуе з урадам

Актывіст Руху палемізуе з урадам

2740 Праглядаў Мінск
Іван Крук, які змагаецца супраць пабудовы Астравецкай АЭС, даслаў ліст у Камітэт ААН па правах чалавека, дзе заяўляе пра тое, што беларуская дзяржава грэбуе ўзятымі на сябе міжнароднымі абавязальніцтвамі.

Прадстаўніцтва Беларусі пры ААН ў Жэневе зазначыла, што «рашэнні, якія могуць быць прынятыя Камітэтам па правах чалавека па такіх (як у Крука — рэд.) індывідуальных зваротах, будуць расцэненыя органамі дзяржавы-удзельніцы як несапраўдныя».

Іван Крук лічыць, што такім чынам беларуская дзяржава грэбуе ўзятымі на сябе міжнароднымі абавязальніцтвамі, загадзя заяўляючы пра нежаданне выконваць рашэнне ААН па ягонай індывідуальнай скарзе на ўціск правоў і свабодаў з боку праваахоўнікаў і нацыянальнай судовай сістэмы.

Актывіст просіць ААН нягледзячы ні на што разгледзець ягоную індывідуальную скаргу ад 23 снежня 2009 года, якая зарэгістраваная за № 1996/2010, якую ён па-ранейшаму падтрымлівае. Ён апеляваў да міжнародных структураў пасля таго, як усе сродкі урэгулявання канфлікту унутры краіны былі вычарпаныя.

Нагадаем, у чэрвені 2009 года Іван Крук быў пакараны штрафам памерам 700 тысяч рублёў за распаўсюд незалежных бюлетэняў з інфармацыяй пра негатыўныя наступствы для жыхароў Астравецкага раёна пабудовы атамнай электрастанцыі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны