Навіны Навіны Беларусі

У Мінску рыхтуецца канферэнцыя па Грунвальду

У Мінску рыхтуецца канферэнцыя па Грунвальду

2984 праглядаў Мінск
Навуковае мерапрыемства на тэму «660-годдзе Вялікага Вітаўта і 600-годдзе Грунвальдскай перамогі» запланавана на 13 лістапада.

Вядома, што ў канферэнцыі прымуць удзел Анатоль Грыцкевіч, Юры Бохан, Эдвард Зайкоўскі, Георгій Галенчанка, Уладзімір Канановіч, Алесь Жлудка, Алесь Астроўскі ды іншыя навукоўцы і даследчыкі. Месца правядзення імпрэзы ўдакладняецца.

У той жа дзень у Чырвоным касцёле адбудзецца канцэрт арганнай і хоравай музыкі, прысвечаны Дубровенскай перамозе. На ім Ганна Кароткіна прэзентуе сваю кампазіцыю «Грунвальд і Вітаўт».

Паводле Нацыянальнага грамадскага арганізацыйнага камітэта па святкаванню 660-годдзя Вітаўта Вялікага і 600-годдзя Грунвальдскай (Дубровенскай) Перамогі, бліжэйшым часам будзе арганізаваны выпуск юбілейнага медаля, прысвечанага легендарнай гістарычнай падзеі.

Сустаршыня Аргкамітэта па святкаванню 600-годдзя Грунвальдскай перамогі мастак Мікола Купава для матэрыяльнага забеспячэння азначаных мерапрыемстваў абвяшчае пра продаж часткі сваіх твораў.

Забяспечаным і неабыякавым грамадзянам прапануецца набыць творы Міколы Купавы, сярод якіх акварэль «Вільня. Замак», «Вечар у Ляўках», «Менск. Верхні горад», «Менск пач.ХХ ст.», а таксама партрэты Янкі Купалы, Якуба Коласа, Алаізы Пашкевіч, Фрацішка Багушэвіча, выкананыя ў тэхніцы лінарыт ды іншыя. Аргкамітэт таксама будзе шчыра ўдзячны людзям, якія зробяць свой пасільны ўнёсак у высакародную справу адраджэння гістарычнай памяці беларусаў. Тэлефоны для кантактаў: 8-029-551-32-36. (017) 306-33-17.

Нагадаем, арганізацыя мерапрыемстваў, прымеркаваных да 660-годдзя Вітаўта Вялікага і 600-годдзя Грунвальдскай перамогі, ажыццяўляецца пры інфармацыйнай падтрымцы Руху «За Свабоду».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны