Навіны Беларусь і Свет

Лагвінец: Зрыў сустрэчы зь Фюле выкліча асуджэньне эўрапейцаў

Лагвінец: Зрыў сустрэчы зь Фюле выкліча асуджэньне эўрапейцаў

2137 Праглядаў Мінск Масква Брусэль
Беларускіх апазыцыйных палітыкаў Сяргея Калякіна, Анатоля Лябедзьку і Аляксандра Атрошчанкава высадзілі ў Воршы з цягніка Менск — Масква. Абвешчаныя невыязнымі з Беларусі, яны ехалі ў расейскую сталіцу, каб адтуль паляцець у Брусэль.

Галоўнай мэтай паездкі ў Брусэль для Атрошчанкава, Калякіна і Лябедзькі была заплянаваная сустрэча з эўракамісарам у справе пашырэньня Эўразьвязу і палітыкі добрасуседзтва Штэфанам Фюле.

Фюле перш за ўсё зьбіраўся абмеркаваць з дэлегацыяй беларускай апазыцыі сытуацыю з палітвязьнямі і плян эўрапейскай падтрымкі мадэрнізацыі будучай Беларусі.

Якой рэакцыі Брусэлю можна чакаць, калі заплянаваная сустрэча не адбудзецца? Палітоляг, дарадца старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец упэўнены — гэта выкліча асуджэньне з боку эўрапейцаў.

«Бачна, што беларускія ўлады не дамовіліся з Расеяй. Таму яны адсочваюць апазыцыянэраў на беларуска-расейскай мяжы. У кожным разе тут пытаньне такое, што маецца праява парушэньня правоў беларусаў. І гэта робіцца настолькі цынічна, з такім выклікам, што нічога, апроч абурэньня, ня можа выклікаць. Ёсьць цэлы сьпіс парушэньняў правоў чалавека, якія робяць беларускія ўлады, пачынаючы з наяўнасьці палітвязьняў і сканчаючы абмежаваньнем права на выезд за мяжу», — сказаў Лагвінец у інтэрвью радыё «Свабода».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны