Навіны Беларусь і Свет

У Маскве адбыўся пікет за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі

У Маскве адбыўся пікет за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі

2565 Праглядаў Масква
Беларусы Масквы і расійская праваабаронцы 27 сакавіка пікетавалі беларускую амбасаду ў Маскве, каб выказаць сваё стаўленне да смяротнага пакарання, якое практыкуюць у Беларусі.

У пікеце ўдзельнічала каля 15 чалавек. Былі падрыхтаваныя постэры, жалобныя стужкі і раздатачныя матэрыялы для мінакоў. Высокай была цікаўнасць і з боку журналістаў.

Сярод арганізатараў пікету — сябра Руху «За Свабоду» Ніка Слабчанка, якая лічыць, што трэба выкарыстоўваць любую магчымасць для прыцягнення ўвагі людзей да сітуацыі ў Беларусі — як у самой краіне, так і за яе межамі.

«Тое, што дзяржава бярэ на сябе права ўзяць жыццё чалавека сведчыць аб тым, што такое ў прынцыпе магчыма — забойства, ня важна з якіх прычын. Бог даў жыццё, Бог яго і возьме. Пажыццёвае зняволенне — гэта вельмі суровае наказанне і яго трэба ўжываць як скрайнюю меру. Самай вялікай каштоўнасцю дзяржавы мусіць быць жыццё чалавека», — лічыць Ніка Слабчанка.

Пікет гарадскія ўлады дазволілі з трэцяй спробы, у групе мерапрыемства ў Фэйсбуку пастаянна «самавольна» мяняўся час. Аднак сам пікет прайшоў без здарэнняў.

Нагадаем, што пасьля прывядзення ў выкананне смяротнага прысуду Дзмітрыю Канавалаву і Ўладзіславу Кавалёву ў многіх еўрапейскіх гарадах таксама прайшлі акцыі, удзельнікі якіх асуджалі пакаранне смерцю.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны