Навіны Навіны Руху

«Чакаць, што Эўропа памяняе сытуацыю ў нас, нерэалістычна»

«Чакаць, што Эўропа памяняе сытуацыю ў нас, нерэалістычна»

2472 праглядаў Мінск
Рада ЕС пашырыла санкцыі на 12 асобаў. Пад санкцыі трапілі і 29 фірмаў з Беларусі. Еўрапейскім бізнэсменам забаронена мець з імі справы. Сітуацыю на радыё «Свабода» каментуе дарадца старшыні Руху "За Свабоду"Алесь Лагвінец.

— Учора ў інтэрвію аднаму з інтэрнэт-сайтаў Вінцук Вячорка, якога ня выпусьцілі за мяжу, казаў пра маральны аспэкт пазыцыі Эўропы, якая шмат гаворыць пра санкцыі, але ўводзіць іх вельмі абмежавана і адначасова на мільярды даляраў купляе прадукты беларускай нафтаперапрацоўкі. Вячорка сказаў, што Эўропе пара задумацца, ці Эўразьвяз — гэта клюб бізнэсмэнаў і эканомік, ці гэта нешта большае, якое адстойвае і нейкія агульныя каштоўнасьці. Ці бачыце вы гэты маральны аспэкт у пазыцыі Эўропы і ці згодныя вы зь Вінцуком Вячоркам?

— Эўрапейскі Зьвяз — і першае, і другое і трэцяе. Гэта і клюб капіталістычных эканомік, гэта і супольнасьць каштоўнасьцяў, гэта і дзяржавы-чальцы, якія маюць свае геапалітычныя стратэгічныя інтарэсы. Таму тыя рашэньні ЭЗ, якія мы маем сёньня, — гэта вынік магчымай палітыкі. Сёньня Эўрапейскі Зьвяз наўрад ці здольны ўвесьці паўнамаштабныя санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі. Гэта трэба ўлічваць. Чакаць, што ЭЗ памяняе радыкальным чынам сытуацыю ў Беларусі, нерэалістычна. Гэта неадэкватная ацэнка сытуацыі ў краіне. Можна было б памяняць сытуацыю ў краіне, калі б за дэмакратычнымі сіламі адчувалася моцная актыўная падтрымка грамадзтва. На вялікі жаль, гэтага мы ня маем. Але ў той жа час трэба быць удзячнымі Эўразьвязу, які падтрымлівае беларускую грамадзянскую супольнасьць. І больш за тое, ён прымае пэўныя абмежавальныя дзеяньні ў дачыненьні да тых людзей і фірмаў, якія наўпрост супрацоўнічаюць з рэжымам або выконваюць волю рэжыму.

— Чым скончыцца, на вашу думку, цяперашняя канфрантацыя паміж Брусэлем і Менскам?

— Я не выключаю таго, што праз пэўны час можа распачацца дыялёг, паколькі мячык на баку ўладаў у Менску, а дзеяньні ўладаў у Менску нагадваюць ківач, які рухаецца то ў адзін бок, то ў другі. І калі іх моцна прыціснуць на Ўсходзе і ў іх ня будуць спрацоўваць дамоўленасьці з Кітаем або з Іранам, я думаю, уладам у Менску нічога не застанецца як спрабаваць наладжваць нейкія адносіны з Эўрапейскім Зьвязам. Больш за тое, мы ведаем, што бальшыня палітычных вязьняў у лукашэнкаўскай аўтарытарнай Беларусі былі выпушчаныя да тэрміну, які прадугледжваў іхны несправядлівы прысуд.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны