Навіны Навіны Руху

Мілінкевіч: Не варта спадзявацца на іншых

Мілінкевіч: Не варта спадзявацца на іншых

3166 Праглядаў Мінск
«Для мяне гэта і свята, і адначасова акцыя супраціву», — сказаў лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч у інтэрв’ю «Белсату» 25 сакавіка на акцыі да Дня Волі ў Мінску, на якую ён прыйшоў разам з жонкай Інай Кулей.

«Так наша гісторыя склалася. Калі б мы былі вольныя і не было рэжыму, было б толькі свята. І так яно будзе! Цяпер жа выходзім на вуліцы, бо нам залаў не даюць і не дадуць. Мы павінны сказаць, што хочам жыць у іншай Беларусі. Не магу сказаць, што настрой кепскі, хутчэй — цвёрды і рашучы, бо мы самі мусім змяніць сітуацыю ў Беларусі», — сказаў Мілінкевіч.

Ён пажадаў беларусам больш веры, любові і шмат надзеі: «Не будзе надзеі — не вартыя мы звацца народам, не будзе дзяржавы. І не варта спадзявацца на іншых, што нехта прыйдзе і зробіць тут шчасце народнае».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны