Навіны Навіны Руху

«Народная выстава» да Дня Волі

«Народная выстава» да Дня Волі

2493 праглядаў Мінск
Мінчукам нагадалі, як святкаваўся Дзень Волі ў 1990-х, калі людзі не баяліся выходзіць на вуліцы.

Напярэдадні Дня Волі ў розных месцах сталіцы з’явіліся здымкі святкавання ўгодкаў утварэння Беларускай Народнай Рэспублікі мінулых гадоў.

Сёння шмат хто можа і хацеў бы паўдзельнічаць у вулічнай акцыі, але баіцца арыштаў і пераследу. Таму мэта «Народнай выставы» (гэта частка кампаніі «Страху няма!») — нагадаць беларусам, што і мы можам жыць без страху, што былі часы, прычым зусім нядаўна, калі на вуліцы выходзілі дзясяткі тысяч чалавек.

Здымкі для выставы — з прыватнага архіву Сяргея Навумчыка і электроннага архіву «Вытокі». Дарэчы, і вы можаце яго папоўніць, калі маеце цікавыя фота.

Першая «Народная выстава» была прысвечана шэсцю на Дзяды.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны