Навіны Навіны Руху

Мілінкевіч: Калі ЕС не адрэагуе, гэта будзе цынічна

Мілінкевіч: Калі ЕС не адрэагуе, гэта будзе цынічна

1934 праглядаў Мінск
Лідар Руху «За Свабоду» каментуе пашырэнне санкцыі супраць беларускіх уладаў з боку Еўрасаюза.

«Калі лічыць, што гэтыя людзі, бізнэсоўцы, прыдуць да Лукашэнкі і скажуць, што ён ідзе няправільным шляхам, што трэба еўрапеізавацца — то гэта слушныя санкцыі. Але ўсе ведаюць, што такога не будзе. Я за візавыя санкцыі. Маральная ацэнка павінна быць. Інакш Еўрасаюз будзе цынічным, калі не будзе рэагаваць. Гэта абмежаванне для людзей, якія парушаюць канстытуцыйныя закона на Беларусі», — расказаў лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч Еўрарадыё.

Палітык дадаў, што найбольш дзейсным крокам у падтрымку беларускага грамадства з боку ЕС магла б стаць адмена віз, альбо змяншэнне іх кошту. Аднак гэтае пытанне Еўрасаюз пакуль не ўздымае.

Нагадаем, што 23 сакавіка ЕС пашырыў спіс беларускіх чыноўнікаў і бізнэсоўцаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза. Іх стала больш на 12 чалавек. Мяркуецца, што сярод іх ёсць і бізнэсоўцы, у прыватнасці, Юрый Чыж. Акрамя гэтага, будуць замарожаныя актывы фірмаў, уладальнікамі якіх з’яўляюцца бізнэсоўцы з пашыранага спісу.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны