Навіны Навіны Руху

Пудынг ад Вольгі Стужынскай

Пудынг ад Вольгі Стужынскай

3282 праглядаў Мінск
Кіраўнічка “Офіса за дэмакратычную Беларусь” ў шоў “Еўрапейская кухня” дзеліцца з гледачамі сваімі кулінарнымі і палітычнымі рэцэптамі.

Вольга Стужынская на шоў Арыны Лісецкай пад пудынг адказвае на пытанні адносна візавых санкцыяў супраць набліжаных да ўлады бізнесменаў, чым займаецца офіс у Бруселі, распавядае, як яна патрапіла ў Брусель, што рабіла ў Парламенцкай Асамблеі NATO, пра тое, як патрапіць на стажыроўку ў Еўрапейскі парламент, ды шмат іншых цікавых рэчаў.

Нагадаем, аўтар ідэі шоў, яго вядучая – блогер “Рэха Масквы” і маладая гаспадыня Арына Лісецкая. Яна гасцінна запрашае да сябе на пасядушкі беларускіх медыяперсон, палітыкаў, дыпламатаў, проста цікавых людзей, якім ёсць што распавесці шырокай аўдыторыі у нефармальнай атмасферы.

Кулінарна-палітычнае шоў ладзіцца тры разы на месяц. У першым сезоне запланавана зрабіць дзевяць выпускаў праграмы. Яна выходзіць у межах праекта “Еўрапейскі клуб” Руху “За Свабоду”. Першы выпуск праграмы з Андрэем Такіндангам глядзіце тут. У наступным выпуску пройдзе сустрэча з галоўным рэдактарам Еўрапейскага радыё Віталём Зыблюком.

 

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны