Навіны Навіны Беларусі

Суполка мастакоў «Пагоня» адкрывае выставу да Дня Волі

Суполка мастакоў «Пагоня» адкрывае выставу да Дня Волі

3388 Праглядаў Мінск
Сёння ўвечары заплянаванае ўрачыстае адкрыцьцё мастацкай выставы, прысвечанай 94-м угодкам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Як паведаміла Радыё Свабода, на выставе, якая носіць назву «Адраджэньне», прадстаўленыя працы мастакоў творчай суполкі «Пагоня»: Алеся Мары, Генадзя Драздова, Віктара Мікіты, Хведара Ладуцькі, Натальлі Белавокай, Уладзіміра Крукоўскага, Алеся Шатэрніка.

Як зазначыў адзін з заснавальнікаў БНФ і суполкі «Пагоня» Мікола Купава, выстава наладжаная ня толькі напярэдадні Дня Волі, але і напярэдадні гадавіны пакараньня Кастуся Каліноўскага ў Вільні 22 сакавіка, таму ў экспазыцыі шырока прадстаўлена тэма Каліноўскага.

Адкрыцьцё адбудзецца а 18-й гадзіне ў штаб-кватэры Партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3)

Нагадаем, Мінгарвыканкам даў згоду на правядзенне святочнага шэсця і мітынгу 25 сакавіка. Збор удзельнікаў адбудзецца а 13 гадзіне на пляцоўцы каля Акадэміі Навук. Потым адбудзецца шэсце па вул. Сурганава. Мітынг на плошчы Бангалор пачнецца а 15 гадзіне.

Выявы да Дня Волі, якія можна раздрукаваць на прынтары, можна паглядзець тут.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны